wd wp Пошук:

Дзякавіцкі сельсавет

Дзя́кавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Дзякавічы. Плошча 239,41 км²[1].

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. З 8 кастрычніка 1924 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі. З 21 жніўня 1925 года зноў у Старобінскім раёне Слуцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Бабруйскай акругі). 5 красавіка 1935 года вернуты ў склад Жыткавіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вятчынскага сельсавета[2]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Марохараўскага сельсавета перададзена вёска Вятчынская Рудня[3].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1098 чалавек[4], з іх 98,9 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Дзякавіцкі сельсавет