wd wp Пошук:

Дзюрцюлінскі раён

Дзюрцюлі́нскі раён (руск.: Дюртюлинский район; башк.: Дүртөйлө районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Дзюрцюлі.

Геаграфія

Дзюрцюлінскі раён мяжуе з Бураеўскім, Бірскім, Кушнарэнкаўскім, Чакмагушаўскім, Ілішаўскім, Краснакамскім і Калтасінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1671 км².

Гісторыя

Дзюрцюлінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 61051 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (49,3 %), далей ідуць башкіры (36 %), рускія (7,4 %) і марыйцы (6,1 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных