wd wp Пошук:

Дзюрцюлі

Дзюрцюлі (руск.: Дюртюли, башк.: Дүртөйлө) — горад (з 1989) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзюрцюлінскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 30,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1795 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 124 км ад Уфы.

У Дзюрцюлях размешчана «Чэкмагушаўскае УДНГ», якое ажыццяўляе эксплуатацыю нафтавых радовішчаў на тэрыторыі Дзюрцюлінскага, Ілішэўскага і Чэкмагушаўскага раёнаў. Працуюць заводы жалезабетонных вырабаў, цагляны, аб’екты абслугоўвання нафтапромыслаў, камбінат малочных прадуктаў і мясакамбінат.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Башкартастана
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)