wd wp Пошук:

Дзьюла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзьюла. Дзью́ла (венг.: Gyula, рум.: Jula, ням.: Julau, сербск.: Ðula) — горад на паўднёвым усходзе Венгрыі, другі па велічыні горад медзье Бекеш пасля сталіцы — Бекешчабы. Горад займае плошчу 255,80 км², на якой пражывае 32 239 жыхароў.

Геаграфія

Горад размешчаны за 200 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Будапешта і за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бекешчабы. За 5 кіламетраў на ўсход ад горада праходзіць мяжа з Румыніяй. Найбліжэйшы да Дзьюлы румынскі горад — Арад (50 кіламетраў). Праз горад працякае рака Фехер-Кёрэш (Белы Кёрэш), якая некалькімі кіламетрамі ніжэй Дзьюлы ўпадае ў Кёрэш.

Гісторыя

Крэпасць

Першае згадка пра паселішча датуецца 1313 годам, калі быў заснаваны кляштар, які назваўся па латыні Julamonustr. У 1332 годзе паселішча, якое фарміравалася вакол кляштара атрымала назву Дзьюла. Існуюць дзве версіі паходжання назвы : адна ўзводзіць назву горада да асабістага імя Дзьюла, якое, магчыма, насіў заснавальнік кляштара і паселішча, іншая да назвы аднаго з венгерскіх плямёнаў.

З XV стагоддзя Дзьюла стала цэнтрам камітата Бекеш.

У 1810 годзе ў Дзьюле нарадзіўся знакаміты венгерскі кампазітар Ферэнц Эркель, аўтар дзяржаўнага гімна краіны.

У сярэдзіне XX стагоддзя пасля пачатку выкарыстання тэрмальных вод Паўднёвага Альфёльда ў лячэбных мэтах, Дзьюла стала горадам-курортам. У 1959 годзе тут была адкрыта першая купальня, у 1969 годзе атрымала статус лячэбніцы знакамітая Замкавая купальня. У 1985 годзе Дзьюле быў прысвоены статус курорта-санаторыі Міністэрствам аховы здароўя Венгрыі.

Насельніцтва

Пераважную большасць насельніцтва горада складаюць венгры, найбольш значная нацыянальная меншасць — румыны. Паводле даных перапісу 2001 года 94,2 % насельніцтва Дзьюлы — венгры, 2,3 % — румыны, 1,6 % — немцы, 0,4 % — цыгане і 0,3 % — славакі. Нягледзячы на невялікі працэнт сучаснага румынскага насельніцтва Дзьюла гістарычна была цэнтрам румынскай дыяспары ў Венгрыі. Тут размяшчаюцца некалькі румынскіх грамадскіх і нацыянальна-культурных арганізацый, а таксама рэзідэнцыя праваслаўнага біскупа Венгрыі Румынскай праваслаўнай царквы.

Транспарт

Аўтадарогі вядуць ад Дзьюлы ў бок Бекешчабы і граніцы з Румыніяй. Чыгуначная галінка злучае Дзьюлу з Бекешчабай. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае 3-4 гадзіны.

Славутасці

Ратуша
Замак Альмашы

Гарады-пабрацімы

Вядомыя выхадцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзьюла
Катэгорыя·Бекеш (медзье)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Венгрыі