Ла́сла Краснахаркаі (венг.: Krasznahorkai László; нар. 5 студзеня 1954) — венгерскі пісьменнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасць Венгрыі пасля выдання ў 1985 годзе рамана «Сатанінскае танга», які меў дзіўны поспех.
Першы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Венгрыі ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Берліне. З моманту калапсу Савецкага блоку ён жыў у розных кутках свету. Між тым часта вяртаецца як у Венгрыю, так і ў Германію, аднак большую частку свайго жыцця праводзіць напераменку ў Францыі, Іспаніі, ЗША, Англіі, Галандыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі і Японіі.
У 1993 годзе раман «меланхолія супраціву» атрымаў у Германіі Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца года. Ад ЗША да Японіі пісьменнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны венгерскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем і Мелвілам». Вінфрыд Георг Макс Зебальд адзначыў: «Універсальны погляд Краснахаркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ і далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучаснікамі».