wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Бяссмертны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Бяссмертны (нар. 3 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 17 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2).

У сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў галоўнай камандзе мінчан, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2017 ужо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2019 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў іграком ратацыі, прыцягваўся да дубля, а з кастрычніка 2019 года ў сувязі з траўмай Аляксея Рыаса замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2021 з’яўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2023 года[6].

Міжнародная кар’ера

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матча супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 16 лістапада 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльМінскБеларусь294
2015Д1МінскБеларусь10
2016Д1МінскБеларусь181
2017Д1МінскБеларусь281
2018Д1МінскБеларусь304
2019Д1БАТЭБеларусь80
2020Д1БАТЭБеларусь200
2021Д1БАТЭБеларусь161
2022Д1БАТЭБеларусь

Зноскі

  1. Dmitri Bessmertniy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitriy Bessmertny // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/19
  4. Дмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ
  5. Дмитрий Бессмертный продлил контракт БАТЭ
  6. Бессмертный продлил контракт с БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня