wd wp Пошук:

Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін

Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін (19151944) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Дзмітрый Рэдзькін нарадзіўся 10 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Панікавец (цяпер — Апушкіна Лівенскага раёна Арлоўскай вобласці). Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў на Макееўскім металургічным заводзе імя С. М. Кірава. У 1941 годзе Рэдзькін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да лютага 1944 года старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін быў памочнікам камандзіра ўзвода 350-га стралковага палка 96-й стралковай дывізіі 48-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. У ноч з 1 на 2 лютага 1944 года Рэдзькін падняў свой узвод у атаку на вышыню 142,7 на паўднёвым-ўсходзе ад пасёлка Шацілкі (цяпер — Светлагорск). У крытычны момант бою ён кінуўся на замінаваны бруствер варожай траншэі, загінуўшы пры гэтым. Дзякуючы яго самаахвяравання ўзвод здолеў захапіць траншэі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Замосце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 ліпеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы сяржант Дзмітрый Рэдзькін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].

У гонар Рэдзькіна названая вуліца ў Макееўцы і ўсталяваны бюст у Светлагорску[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Дзмітрый Рыгоравіч Рэдзькін на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівенскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Асобы