wd wp Пошук:

Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі

Дзмі́трый Пятровіч Жмуроўскі (10 студзеня 1918, в. Барысавічы[1] — 30 чэрвеня 2010, Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1944), доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974)[1].

Біяграфія

З сям’i сялян. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў радавым кулямётчыкам 936-га стралковага палка 254-й стралковай Чаркаскай Чырвонаармейскай дывізіі[2] i паказаў прыклады гераізму, знаходлівасці i адвагі.

У баі каля вёскі Кырпыцы Дзмітрый Жмуроўскі асабіста ліквідаваў кулямётны разлік праціўніка, захапіў нямецкі кулямёт i агнём з яго знішчыў некалькі дзясяткаў гітлераўцаў. Мужныя дзеянні кулямётчыка забяспечылі хуткі рух наперад i паспяховае выкананне баявой задачы[2]. Пры фарсіраванні ракі Жыжыі 31 сакавіка 1944 года радавы Жмуроўскі адзін з першых перабраўся на правы бераг ракі i ў цяжкіх умовах забяспечыў агнём свайго кулямёта паспяховае фарсіраванне ракі сваім падраздзяленнем[2]. Камандзір кулямётнага разліку сяржант[Крыніца?] Жмуроўскі вызначыўся ў сакавіку 1944 года пры фарсіраванні ракі Прут, паранены, не пакінуў поля бою. Ваяваў на Бранскім, Калінінскім, 2-м Украінскім франтах[1]. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шанчэнкаўскай i Яска-Кішынёўскай аперацый[1]. 13 верасня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Саюза ССР прысвоіў Жмуроўскаму Дзмітрыю Пятровічу званне Героя Савецкага [2].

Пасля вайны скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1946)[1]. З 1950 года выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, Вільнюскага ўніверсітэта, Мінскага медыцынскага інстытута, з 1960 года — выкладчык кафедры гісторыі КПСС Беларускага ўніверсітэта[1][2]. Аўтар звыш 200 даследаванняў па гісторыі КПСС i КПБ[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Жмуровский Дмитрий Петрович // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 227. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 Дзмітрый Пятровіч Жмуроўскі на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак