wd wp Пошук:

Дзмітрый Дзмітрыевіч Мазалеўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Мазалеўскі (нар. 30 красавіка 1985, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Вядомы па выступах за брэсцкае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. Прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, спачатку гуляў за дубль мясцовага «Дынама», з 2003 года выступаў за асноўную каманду. У 2007 годзе з «Дынама» выйграў Кубак Беларусі, усталяваўшы рэкорд — 9 галоў за розыгрыш.

У снежні 2011 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, дзе таксама замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. Пасля аднаўлення ад траўмы Віталя Радзівонава стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, а ў чэрвені 2012 года і сам атрымаў траўму. Пазней вярнуў месца ў аснове. Усяго ў сезоне 2012 забіў 9 галоў у чэмпіянаце, што стала найлепшым паказчыкам у камандзе пасля Рэнана Брэсана.

У сезоне 2013 з’яўляўся на полі эпізадычна, што ў многім было звязана з траўмамі (адсутнічаў з-за іх у чэрвені-ліпені і з кастрычніка 2013 года). Сезон 2014 з-за траўм увогуле поўнасцю прапусціў.

У жніўні 2015 года аднавіўся ад траўмы, некаторы час выступаў за рэвервовы склад, а 16 кастрычніка 2015 года пасля двухгадовага перапынку з’явіўся на полі ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Віцебска» (2:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай; перамога дазволіла БАТЭ заўчасна заваяваць чарговае чэмпіёнства. Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка барысаўчан. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. Сезон 2016 пачаў у асноўным складзе, але пазней трапіў на лаўку запасных. 12 верасня 2016 года пагадненне з нападнікам было разарвана[4].

Пасля зыходу з БАТЭ некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Дынама»[5], а 3 кастрычніка 2016 года падпісаў кантракт з клубам «Ганконг Рэйнджэрс»[6]. Аднак, ужо 24 кастрычніка разарваў кантракт з «Ганконг Рэйнджэрс», не правёўшы ніводнага афіцыйнага матча за гэты клуб[7].

У лютым 2017 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[8]. Пачынаў сезон 2017 у стартавым складзе дынамаўцаў, але пазней страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года кантракт нападніка па пагадненні бакоў быў разарваны[9], і неўзабаве той папоўніў склад літоўскага клуба «Атлантас»[10].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

У 2007 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную, але згуляў за яе толькі ў трох матчах (два ў 2007 годзе, адзін у 2012).

Трэнерская кар’ера

У пачатку 2018 года трэніраваўся з другой камандай брэсцкага «Дынама», а ў сакавіку, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на трэнерскую працу ў клубе[11]. У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Дынама»[12]. У студзені 2020 года стаў памочнікам Сяргея Кавальчука ў асноўнай камандзе дынамаўцаў[13]. Пакінуў трэнерскі штаб «Дынама» разам з Кавальчуком у маі 2022 года[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Mozolevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dzmitry Mazalewski // FBref.com
  3. БАТЭ продлил контракт с Мозолевским
  4. БАТЭ расторг контракт с Дмитрием Мозолевским
  5. Мозолевский тренируется с брестским «Динамо»
  6. Дмитрий Мозолевский подписал контракт с “Гонконг Рейнджерс” (ВИДЕО)
  7. Дмитрий Мозолевский спустя 20 дней расторг контракт с “Гонконг Рейнджерс”
  8. Дмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского “Динамо”
  9. Брестское “Динамо” отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским
  10. Мозолевский перешел в «Атлантас»
  11. Дмитрий Мозолевский завершил карьеру футболиста
  12. Мозолевский возглавил дубль брестского “Динамо”
  13. Брестское “Динамо” представило обновленный тренерский штаб (ВИДЕО)
  14. Брестское “Динамо” рассталось с Сергеем Ковальчуком

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ганконг Рэйнджэрс
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта