wd wp Пошук:

Дзмітрый Вадзімавіч Мулькевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Мулькевіч (нар. 26 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба ГКС з Вікельца.

Клубная кар’ера

З 2012 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», праз два гады трывала замацаваўся ў складзе дубля. Тады ж пачаў часам трапляць і ў асноўную каманду. 9 жніўня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра» (1:0).

У пачатку сезона 2015 планавалася аддаць Мулькевіча ў арэнду ў «Кобрын», але ў трэніровачным матчы за гэты клуб ён атрымаў траўму і быў вымушаны вярнуцца ў «Дынама». У жніўні 2015 года, пасля аднаўлення ад траўмы, усё ж такі апынуўся ў «Кобрыне»[2]. Правёў у Першай лізе 14 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама», аднак у выніку не трапіў у заяўку на сезон.

У пачатку 2017 года папоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта». У студзені 2018 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам» і ў лютым падпісаў кантракт. Дапамог камандзе ў сезоне 2018 атрымаць перамогу ў Другой лізе. Застаўся ў складзе «Руха» і на сезон 2019, аднак з’яўляўся на полі эпізадычна.

У лютым 2020 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[3], дзе стаў іграком асновы, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[4], аднак у сезоне 2021 стаў рэдка выхадзіць на поле.

У ліпені 2021 года перабраўся ў «Маларыту», а ў пачатку 2022 года стаў іграком польскага клуба ГКС (Вікелец)[5].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБрэст10
2013дубльДынама91
2014Д1Дынама30
2015 (1)дубльДынама84
2015 (2)Д2Кобрын140
2017Д2Граніт261
2018Д3Рух266
2019Д2Рух42
2020Д2Хваля232
2021 (1)Д2Хваля20
2021 (2)Д3Маларыта135

Зноскі

  1. Dmitri Mulkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1-я лига. “Орша” Разумова
  3. Хавбек Мулькевич стал игроком “Волны”
  4. Гусев и Павловец подписали соглашения с “Волной”, Демков покинул команду
  5. Хавбек “Малориты” уехал в четвертый польский дивизион
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Ігракі ФК ГКС Вікелец
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Кобрын
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе