wd wp Пошук:

Дзераза гадавая

Дзераза гадавая[1] (Lycopodium annotinum) — шматгадовая травяністая вечназялёная споравая расліна, від рода Дзераза (Lycopodium)[2].

Назва

Дзераза гадавая, відлак, дзераза[3], бабін мур, вілак-дзераза, даршча, селяніка[4][5][6], бронец[3].

Батанічнае апісанне

Адрозненні дзеразы гадавой (В) ад дзеразы булавападобнай (А). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым галінастым сцяблом даўжынёй да 1,5 метра, якое нясе прамастойныя, дыхатамічна разгалінаваныя парасткі вышынёй 10-30 см. Галінкі пакрыты больш рэдка сядзячымі, чым у дзеразы булавападобнай, лісцямі[2]. Лісце без валасістага заканчэння, жорсткае, адагнутае ўніз, вузкаланцэтнае[2], размешчана ў 5-8 радоў. Каласкі адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў.

Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыяметрам 1,5-2 мм.

Споры прарастаюць цераз 6-7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.

Распаўсюджанне і экалогія

Расце ў яловых, радзей хваёвых і чорнаальховых лясах. Ценелюбівая расліна[2].

У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але радзей за іншыя віды дзеразы[2].

Падвіды

Вылучаюць да шасці падвідаў:[7]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 3 4 5 Плаун годичный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 66. — 592 с. — 120 000 экз.
  3. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Данные ITIS

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзераза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак