wd wp Пошук:

Дзераза

Дзераза́[2], Лікаподый (Lycopodium) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўжынёй да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі вышынёй да 30 см, са стробіламі на канцах. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, размешчана спіралямі. Стробілы адзіночныя або іх па некалькі на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках.

Арэал і экалогія

Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і; на Беларусі 2 віды: дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) і дзераза гадавая (Lycopodium annotinum). Растуць у яловых, хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах.

Таксанамія

Віды

Род уключае 70 відаў[3].

Змены сінанімікі

Некаторыя віды, якія раней адносілі да роду Дзераза, але цяпер змяшчаюць у іншыя роды, у тым ліку, у роды баранец (Huperzia), дзярэзка (Lycopodiella), дыфазіястр (Diphasiastrum)

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкаратыўныя расліны. Сухія споры маюць да 50 % тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (як дзіцячая прысыпка), у ліцейнай вытворчасці. Некаторыя віды ядавітыя.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Lycopodium L. (англ.)  (Праверана 8 лютага 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. The Plant List: Lycopodium

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзераза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта