wd wp Пошук:

Джэніс Джоплін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джоплін.

Джэніс Лін Джоплін (англ.: Janis Lyn Joplin; 19 студзеня 1943, Порт-Артур, Тэхас, ЗША — 4 кастрычніка 1970, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская рок-спявачка , якая выступала спачатку ў складзе Big Brother and the Holding Company, затым у Kozmic Blues Band і Full Tilt Boogie Band. Джоплін, якая выпусціла толькі чатыры студыйныя альбомы (адзін з якіх — пасмяротны рэліз), лічыцца лепшым белым выканаўцам блюза[4] і адной з найвялікшых вакалістак у гісторыі рок-музыкі[5].

Біяграфія

Big Brother & the Holding Company

У 1966 годзе Джоплін, у якасці вакалісткі, далучылася да гурта Big Brother & the Holding Company. У тым жа годзе калектыў падпісвае кантракт з прадзюсарам Бобам Шэдам і яго лэйблам Mainstream Records. Запіс іх першага альбома пачаўся ў снежні і доўжыўся тры дні (12-14). Сам альбом выйшаў толькі 23 жніўня 1967 года. Аднак ён не стаў хітом, патрапіўшы толькі на 60 месца ў чартах. А сінгл «Down On Me» дабраўся да топ-40.

Двума месяцамі раней, у чэрвені, гурт выступіў на Monterrey Pop Festival, адным із самых буйных і знакамітых фестываляў у гісторыі, дзе акрамя іх выступілі таксама: The Jimmy Hendrix Experience, The Who, The Animals і іншыя. Там Джоплін пакарыла ўсіх сваім выкананнем песні «Ball and Chain» (якое лічыцца яе найлепшым выступам). Пасля гэтага Big Brother атрымалі першую вядомасць.

31 кастрычніка 1967 года гурт падпісаў кантракт з новым менеджарам Альбертам Гросманам, які вельмі добра адгукаўся пра Джэніс, а астатніх музыкантаў недалюбліваў, што ў будучыні сыграе пэўную ролю. Таксама, прэзідэнт Columbia Records Клайв Дэвіс падпісаў з імі кантракт на выпуск трох студыйных альбомаў.

2 сакавіка 1968 года гурт, разам з прадзюсарам Джонам Сайманам, пачаў запіс свайго другога альбома пад назвай Cheap Thrills. Між тым у калектыве сталі ўзнікаць канфлікты. Музыканты адчувалі, што Джоплін становіцца суперзоркай, адсоўваючы, тым самым, астатніх на другі план. У сваю чаргу Джаніс ўсё часцей чула меркаванне, што Big Brother ёй не адпавядаюць.

Запіс альбома скончыўся 20 траўня. Але яго выпуск затрымаўся праз адхілення прадзюсарам амаль усяго матэрыялу запісанага гуртом. Аднак попыт на пласцінку быў такі высокі, што яна атрымала залаты статус яшчэ да свайго выхаду. Клайв Дэвіс запатрабаваў неадкладна выпусціць дыск, і неўзабаве пасля гэтага (12 жніўня 1968) Cheap Thrills выйшаў.

Не гледзячы на тое, што рэцэнзіі ў амерыканскай прэсе былі стрыманымі, альбом стаў вельмі паспяховым. Толькі за першы месяц было прададзена больш за мільён пласцінак, а 12 кастрычніка Cheap Thrills заняў першы радок чарта «Біллборд» і пратрымаўся на вяршыні 8 тыдняў, гэтаму спрыяў поспех сінгла «Piece Of My Heart» (#12 Bilboard Hot 100).

Не гледзячы на добрыя прадажы альбома, адносіны ў калектыве працягвалі пагаршацца. І з цягам часу стала ясна, мелкія спрэчкі і наркотыкі канчаткова развалілі гурт. Многія разумелі, што ў гэтай сітуацыі толькі Джоплін зможа дамагчыся сольнага поспеху. Гросман, усведамляючы патэнцыял спявачкі, не рабіў нічога каб прадухіліць распад.

У верасні 1968 года менеджар абвясціў пра «сяброўскае расставанне» Джэніс і Big Brother. Распадам гурта былі незадаволены ўсе ў Сан-Францыска: некаторыя нават лічылі, што Гросман спецыяльна знішчыў гурт, каб перавабіць да сябе спявачку.

Аднак, для тых хто добра ведаў Джэніс, гэта не стала нечаканасцю. Гітарыст Big Brother Сэм Эндру прызнаваўся, яна не раз гаварыла яму: што хоча сысці з гурта. Аднак са словаў ўсё таго ж Эндру, астатнія ўдзельнікі гурта былі ў шоку. Сама Джоплін пазней так гаварыла пра свой сыход: «я любіла гэтых хлопцаў больш за ўсё на свеце, але разумела: калі сур’ёзна стаўлюся да музыкі, трэба сыходзіць… Мы на працягу двух гадоў працавалі па шэсць дзён на тыдзень, іграя адны і тыя ж песні, у іх уклалі сябе цалкам і папросту знеслі сябе.»

1 снежня 1968 года ў Сан-Францыска, Джоплін сыграла з Big Brother свой апошні канцэрт. Пасля чаго (узяўшы з сабой Сэма Эндру) канечна пакінула гурт, каб пачаць сольную кар’еру.

Kozmic Blues Band

18 снежня 1968 года новы гурт Джэніс, пад назвай Kozmic Blues Band, упершыню сабраўся на рэпетыцыю. Акрамя Джоплін і Эндру, у склад гурта таксама ўвайшлі: саксафаніст Тэры Клэментс, трубач Тэры Хэнслі, бубнач Рой Марковіц, арганіст Рычард Кэрмод, басіст Кейт Чэры, пазней яго замяніў Брэд Кэмпбелл.

У красавіку 1969 года гурт адыграў вельмі паспяховае турнэ па Еўропе. Канцэрты ў нямецкім Франкфурце і шведскім Стакгольме здымала мясцовае тэлебачанне. А ў Лондане (апошнім шоў у туры) аўдыторыя, адгукнуўшыся на заклік Джоплін, узнялася з месцаў і пачала танцаваць. Джэніс была ў захапленні. «Я прабілася скрозь сцяну, якую лічала непарушнай!» — казала яна, маючы на ўвазе традыцыйную «брытанскую стрыманасць», якую нават не спадзявалася пераадолець.

Летам 1969 года пачаўся запіс першага сольнага альбома Джоплін. Пласцінка атрымала назву I Got Dem Ol’Kozmic Blues Again Mama!, а яе прадзюсарам выступіў Габрыэль Мэклер. Праца над альбомам была вельмі напружанай. Некаторыя лічылі, што Джэніс была благім лідарам, бо ў яе не было моцных арганізацыйных здольнасцяў. Іншымі словамі, ёй папросту было складана кіраваць калектывам. Прычынай гэтага магло стаць так сама і тое, што ў новай каманды не адчувалася адзінства. Аднак, у тым ліку з дапамогай Ніка Гравенітэса і Майка Блумфілда, сітуацыю ўдалося стабілізаваць і работа пайшла больш менш нармальна.

Паралельна з працай у студыі гурт працягваў даваць канцэрты. Выступіў, акрамя іншага на Atlanta International Pop Festival, дзе таксама сыгралі Led Zeppelin, і Atlantic City Pop Festival. А 25 ліпеня Джоплін упершыню пабывала на Dick Caventt Show і спела там дзве песні «Try (Just A Little Bit Harder)» і «To Love Somebody».

16 жніўня 1969 года Джоплін выступіла на легендарным фестывалі ў Вудстаку. Яе сэт-ліст складаўся з 10 песень і ўключаў як старыя («Piece Of My Heart», «Summertime»), так і новая («Work Me Lord», «As Good As You’ve Been To This World») кампазіцыі. Аднак, шмат ў чым праз ужытыя напярэдадні наркотыкі, выступ атрымаўся не самым удалым. Джэніс нават настаяла, каб яе не ўключалі ў прысвечаны фестывалю фільм 1970 года. Але гэта не перашкодзіла выступу з часам стаць культавым, і ў 2009 годзе быў выдадзены спецыяльны канцэртны альбом Woodstock Experience. Таксама, перад паездкай у Вудстак, гурт пакінуў Сэм Эндру, і яго месца заняў гітарыст Джон Ціл.

I Got Dem Ol’Kozmic Blues Again Mama! выйшаў 11 верасня 1969 года. Прэса прыняла яго неадназначна. Аднак простым слухачам альбом, агулам, спадабаўся. Ужо ў кастрычніку пласцінка заняла 5 радок чарта «Білборд», і неўзабаве атрымала залаты статус. А сінгл «Kozmic blues» дабраўся да 41 пазіцыі ў Billboard Hot 100.

Пасля выхаду альбома, Джоплін дала з гуртом яшчэ некалькі канцэртаў. Сярод якіх, таксама быў сумесны выступ з The Rolling Stones і Цінай Цернер. Апошняе ж шоў Джэніс і Kozmic Blues Band адбылося 21 снежня 1969 года ў Нью-Ёрку. Праз месяц, у студзені 1970 года, калектыў распаўся.

Full Tilt Boogie Band

У пачатку 1970 года Джоплін адправілася ў падарожжа па Бразіліі. На працягу ўсяго падарожжа яна не ўжывала алкаголь і наркотыкі. А ў красавіку таго ж года спявачка сыграла некалькі канцэртаў са зноў утворанымі Big Brother & The Holding Company.

Незадоўга да выступу з Big Brother Джэніс сфармавала новы гурт, які атрымаў назву Full Tilt Boogie Band. Было прынята рашэнне цалкам адмовіцца ад духавой секцыі. Такім чынам, калектыў складаўся з 6 чалавек. У яго, акрамя самой Джоплін, увайшлі: Брэд Кэмпбел (бас-гітара), Джон Ціл (гітара), Кларк Персан (ударныя), Кен Персан (арган) і Рычард Бэл (піяніна). Трэба адзначыць, што склад гурта, у адрозненне ад папярэдняга, быў пастаянным і ні разу не мяняўся.

Летам 1970 года, Джоплін і яе новы гурт пачалі турнэ па ЗША і Канадзе.

Дыскаграфія

Сольныя альбомы

Разам з Big Brother & the Holding Company

Узнагароды

У 1995 годзе Джэніс Джоплін была пасмяротна ўведзена ў Зала славы рок-н-рола; у 2005 годзе — ганаравана Grammy (Lifetime Achievement Award) за выдатныя дасягненні; у 2013 годзе — атрымала зорку на Галівудскай «Алеі славы»[6]. Джоплін займае 46 месца ў спісе «50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў» часопіса Rolling Stone (2004)[7] і 28 у спісе «100 найвялікшых спевакоў і спявачак усіх часоў» (таго ж часопіса)[8].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118849840 // Janis Joplin — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. https://twitter.com/ARTEfr/status/949279323281809408 Праверана 6 студзеня 2018.
  4. Janis Lyn Joplin. Janis Joplin (нявызн.). Texas handbook Online (21 кастрычніка 2001). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 17 кастрычніка 2009.
  5. Janis Joplin(англ.) . — www.classicbands.com. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  6. Элина Маркина. Певице Дженис Джоплин открыли звезду на Голливудской Аллее славы(руск.)  (недаступная спасылка). Вечерняя Москва. vmdaily.ru (5 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 5 лістапада 2013.
  7. Janis Joplin(англ.) . — www.rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 7 кастрычніка 2009.
  8. The Immortals Top 50(англ.)  (недаступная спасылка). — www.rollingstone.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2008. Праверана 19 кастрычніка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Памерлі ў Галівудзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Жаночы вакал у рок-музыцы
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вествудскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Блюз-рок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Рок-музыканты ЗША
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе