wd wp Пошук:

Джэміла

Джэміла (араб. جيميلة‎‎, лац.: Cuicul) — старажытны рымскі горад, руіны якога размешчаны ў сучасным Алжыры. З 1982 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Джэміла знаходзіцца на вышыні 900 м у вілаеце Сеціф. Паселішча размешчана на горным хрыбце паміж двума вадзі. Сваім дабрабытам у антычную эпоху горад быў абавязаны сельскай гаспадарцы, бо Алжыр дзякуючы больш вільготнаму клімату лічыўся «жытніцай» Рыма.

У нашы дні захаваліся форум, храм, хрысціянскія базілікі, трыумфальная арка і жылыя дамы. Горад лічыцца ўзорам рымскай планіроўкі горадабудаўніцтва, прыстасаванай да горнай мясцовасці. У Джэміле былі тэрмальныя лазні, капітолій і тэатр. Храм, прысвечаны імператару Септымію Северу (193-211) і яго жонцы Юліі Домне, захаваўся ў добрым стане. Сынам Септымія Севера быў імператар Каракала (211-217), пры якім была пабудавана трыумфальная арка.

Магчыма, горад быў заснаваны ў час кароткага праўлення імператара Нервы паміж 96 і 98 гадамі. Пазней ён быў заваяваны вандаламі. У 533 годзе яго адваявалі візантыйцы, але неўзабаве ён быў пакінуты.

Першыя раскопкі пачаліся ў 1909 годзе. Археалагічным каштоўнасцям сёння пагражаюць пясчаныя буры і крадзеж каменя навакольным насельніцтвам на пабудову жылля.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Алжыры
Катэгорыя·Старажытныя гарады
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў