wd wp Пошук:

Нерва

Марк Кокцей Нерва (лац.: Marcus Cocceius Nerva); 8 лістапада 30 — 27 студзеня 98) — старажытнарымскі імператар з 18 верасня 96 па 27 студзеня 98, заснавальнік дынастыі Антанінаў і першы з «Пяці добрых імператараў».

Прыход да ўлады

Пасля ўдалай змовы супраць Даміцыяна, ужо пажылы сенатар Нерва быў абвешчаны імператарам. Дзякуючы выразна прадуманаму плану не ўзнікла ніякіх паўстанняў іншых прэтэндэнтаў на пасаду. Сенат абвясціў damnatio memoriae (праклён памяці) Даміцыяна, але Нерва быў занадта паблажлівы да даносчыкаў і людзей, якія атрымалі ўзнагароды (часта незаслужана) ад папярэдняга імператара. Падобная памяркоўнасць была сустрэтая вельмі негатыўна, асабліва прапанову імператара прызначыць прэфектам Прэторыя чалавека, які займаў гэты пост пры Даміцыяне. Акрамя таго, новы прэфект, узяўшы ў свае рукі ўладу над прэтарыянскай гвардыяй, запатрабаваў выдачы забойцаў папярэдняга імператара, якія былі затым разарваныя.

Зноскі

  1. 1 2 3 Любкер Ф. Nerva // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 915.
  2. Любкер Ф. Cocceii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 307.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Антанінаў
Катэгорыя·Памерлі ў 98 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 30 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рымскай імперыі
Катэгорыя·Рымскія консулы I стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 32 годзе
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада