wd wp Пошук:

Трыўмфальная арка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трыўмфальная арка (значэнні).

Трыўмфальная арка Ціта (81 год)

Трыўмфальная арка — архітэктурны помнік, які складаецца з вялікіх порцікаў. Трыўмфальныя аркі ўладкоўваюцца пры ўваходзе ў гарады, у канцы вуліц, на мастах, на вялікіх дарогах у гонар пераможцаў ці ў памяць важных падзей.

Віды

Могуць быць часовымі (часцей за ўсё драўлянымі) ці сталымі (з каменя, цэглы, бетону). Маюць адзін, тры ці пяць пралётаў, перакрытыя паўцыліндрычнымі скляпеннямі, завяршаюцца антаблементам і атыкам, упрыгожваюцца статуямі, рэльефамі (барэльефамі і гарэльефамі) і памятнымі надпісамі.

Галерэя

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Трыўмфальныя аркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле