wd wp Пошук:

Джура Курапа

Джу́ра Ку́рапа (сербск.: Ђуро Курепа / Đuro Kurepa; 16 жніўня 1907, Майске Полянэ — 2 лістапада 1993, Бялград) — сербскі югаслаўскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, на працягу шматлікіх гадоў прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 700 навуковых артыкулаў, кніг, аглядаў і іншых публікацый.

Біяграфія

Джура Курапа нарадзіўся 16 жніўня 1907 года ў вёсцы Майске Полянэ Каралеўства Харватыі і Славоніі, якое ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі. Быў малодшым з чатырнаццаці дзяцей у сваіх бацькоў Радэ і Андэліі Курапаў.

Скончыў мясцовую агульнаадукацыйную школу, пазней працягнуў навучанне ў муніцыпалітэце Гліна, затым вучыўся ў старэйшай школе ў Крыжаўці. У 1931 годзе скончыў факультэт прыродазнаўчых навук Заграбскага ўніверсітэта, пасля чаго на працягу некаторага часу працаваў памочнікам выкладчыка матэматыкі. Пазней адправіўся працягваць навучанне ў Францыю, вучыўся ў Калеж дэ Франс і Парыжскім універсітэце. Пад кіраўніцтвам выдатнага французскага матэматыка Марыса Рэнэ Фрэшэ у 1935 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму Ensembles ordonnées et ramifiés[10].

Стаўшы доктарам матэматычных навук, Курапа працягваў вывучэнне прадмета ў Парыжскім універсітэце і ў Варшаўскім універсітэце. У 1937 годзе ўладкаваўся працаваць памочнікам прафесара ў Заграбскім універсітэце, з 1948 года з’яўляўся штатным прафесарам гэтай навучальнай установы. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і стварэння Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія правёў маштабнае турнэ па пяці буйных амерыканскіх ВНУ: чытаў лекцыі ў Гарвардскім універсітэце, Чыкагскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане і Калумбійскім універсітэце.

Пачынаючы з 1965 года Джура Курапа працаваў у Бялградскім універсітэце, прысвяціў сябе вывучэнню матэматычнай логікі і тэорыі мностваў. З’яўляўся правадзейным членам некалькіх навуковых арганізацый, як то Сербская акадэмія навук і мастацтваў і Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (у 1991 годзе пераназвана ў Харвацкую акадэмію навук і мастацтваў). Акрамя таго, быў заснавальнікам і прэзідэнтам Таварыства матэматыкаў і фізікаў Харватыі, заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопіса «Mathematica Balkanica», прэзідэнтам Югаслаўскага нацыянальнага камітэта па матэматыцы, Балканскага матэматычнага таварыства, Саюза югаслаўскіх таварыстваў матэматыкаў, фізікаў і астраномаў. У 1976 годзе ганараваны ўзнагародай AVNOJ, у 1977 годзе сышоў з Бялградскага ўніверсітэта на заслужаны адпачынак[11].

Памёр 2 лістапада 1993 года ў Бялградзе. Яго пляменнік Светазар Курапа таксама быў даволі вядомым матэматыкам[12].

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Georges Kurepa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Đuro Kurepa // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  4. Brozović D., Ladan T. Đuro Kurepa // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  5. https://graves.mf.uni-lj.si/graves/888/duro-kurepa
  6. https://beogradskagroblja.com/znamenite-licnosti/
  7. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive
  8. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. Kurepa biography(нявызн.). www-history.mcs.st-andrews.ac.uk. Праверана 14. 9. 2012.
  11. Ђуро КУРЕПА(нявызн.) (недаступная спасылка). www.sanu.ac.rs. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 14. 9. 2012.
  12. Umro istaknuti matematičar Svetozar Kurepa — Dnevnik.hr

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сербы ў Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Транслейтаніі
Катэгорыя·Матэматыкі Сербіі
Катэгорыя·Матэматыкі Югаславіі
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Калеж дэ Франс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Кавалеры залатой зоркі ордэна «За заслугі перад народам»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных