wd wp Пошук:

Заграбскі ўніверсітэт

Будынак заграбскага ўніверсітэта і юрыдычнага факультэта з помнікам «Гісторыя харватаў»
Будынак філасофскага факультэта

Заграбскі ўніверсітэт (харв.: Sveučilište u Zagrebu, лац.: Universitas Studiorum Zagrabiensis) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Харватыі.

Гісторыя

Дыпломам рымскага імператара і венгерска-харвацкай караля Леапольда I ад 23 верасня 1669 года былі прызнаныя статус і прывілеі ўніверсітэцкай установы былой Акадэміі езуітаў, якая дзейнічала ў вольным каралеўскім горадзе Заграбе, сталіцы Каралеўства Харватыі і Славоніі. З гэтай даты пачынаецца гісторыя Заграбскага ўніверсітэта, які цэлых два стагоддзі вёў упартую барацьбу за тое, каб заняць такім чынам годнае месца сярод прадстаўнічых і аўтарытэтных сярэднееўрапейскіх акадэмій і ўніверсітэтаў.

Арганізацыя сучаснага ўніверсітэта ў 1874 годзе

Па ініцыятыве Іосіпа Юрая Штросмаера, біскупа Джакава і віднага мецэната харвацкай асветы і культуры, харвацкі парламент, прыняў заканадаўчую пастанову «аб універсітэце». На падставе артыкула закона 1874 года ў Заграбскім універсітэце прадугледжваліся чатыры факультэты: юрыдычны, тэалагічны, філасофскі і медыцынскі.

У 1990-я гады ўніверсітэт атрымаў вялікую аўтаномію, а таксама пачаў далучэнне да Балонскага працэсу.

Структура

У цяперашні час універсітэт складаецца з 29 факультэтаў, 3 акадэмій, 3 цэнтраў і 2 студэнцкіх цэнтраў.

Факультэты:

Акадэміі:

Зноскі

  1. Studenti - pregledna tablica za ak. god. 2004./2005. (харв.)
  2. Zaposlenici — pregledna tablica za ak. god. 2004./2005. (харв.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1669 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Заграбскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта