Джузэпэ Пеана (італ.: Giuseppe Peano; 1858 — 1932) — італьянскі матэматык. Унёс уклад у матэматычную логіку, аксіяматыку, філасофію матэматыкі. Стваральнік дапаможнай штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Больш за ўсё вядомы як аўтар стандартнай аксіяматызацыі натуральнай арыфметыкі — т.зв. арыфметыкі Пеана.
Пеана нарадзіўся ў маёнтку Тэта Галант у 5 кіламетрах ад Кунеа, дзе працавалі яго бацькі. Ён наведваў школу ў вёсцы Спінета, а пасля ў Кунеа. Паколькі яго дзядзька быў святаром у Турыне, ён накіраваўся туды, каб наведваць гімназію (з 1873), а потым універсітэт (з 1876).
У Турынскім універсітэце ён зрабіўся дацэнтам у галіне злічэння бесканечна малых велічынь (1884), а ў 1890 годзе — прафесарам. Ён быў міжнародна вядомым матэматыкам, адным з найбольш важных у свой час.
Пеана быў таксама вядомы як стваральнік штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Яго мова была адным з першых праектаў натуралістычнай штучнай мовы. Пеана склаў слоўнік мовы ў 1915 годзе і стаў прэзідэнтам Акадэміі інтэрлінгвы (якая раней мела назву Акадэмія Валапюка). Нягледзячы на тое, што ён меў свой уласны праект штучнай мовы, ён дзейнічаў дзеля самой ідэі міжнароднай мовы і ніколі супраць іншых праектаў.