wd wp Пошук:

Аксіёмы Пеана

Аксіёмы Пеана — сістэма аксіём, якія вызначаюць рад натуральных лікаў.

Аксіёмы Пеана дазволілі фармалізаваць арыфметыку. Пасля ўвядзення аксіём сталі магчымы доказы асноўных уласцівасцей натуральных і цэлых лікаў, а таксама выкарыстанне цэлых лікаў для пабудовы рацыянальных і рэчаісных лікаў.

Фармулёўкі

Слоўная

  1. 1 ёсць натуральным лікам;
  2. Лік, наступны за натуральным, таксама ёсць натуральным;
  3. 1 не йдзе ні за якім натуральным лікам;
  4. Калі натуральны лік a непасрэдна йдзе як за лікам b, так і за лікам c, то b і c тоесныя;
  5. Аксіёма індукцыі:

Калі якое-небудзь сцверджанне а) даказана для 1 (база індукцыі), б) і калі з дапушчэння, што яно справядліва для натуральнага ліку n, вынікае, што яно праўдзіцца і для наступнага за n натуральнага ліку (індукцыйнае сцверджанне), то гэта сцверджанне справядліва для ўсіх натуральных лікаў.

Матэматычная

Увядзем функцыю

S ( x )

{\displaystyle S(x)}

\{\displaystyle S(x)\}, якая супастаўляе ліку

x

{\displaystyle x}

\{\displaystyle x\} наступны за ім лік.

  1. 1 ∈

N

{\displaystyle 1\in \mathbb {N} }

\{\displaystyle 1\in \mathbb \{N\} \}; 2. x ∈

N

→ S ( x ) ∈

N

{\displaystyle x\in \mathbb {N} \rightarrow S(x)\in \mathbb {N} }

\{\displaystyle x\in \mathbb \{N\} \rightarrow S(x)\in \mathbb \{N\} \}; 3. ∄ x ∈

N

( S ( x )

1 )

{\displaystyle \nexists x\in \mathbb {N} ;(S(x)=1)}

\{\displaystyle \nexists x\in \mathbb \{N\} \;(S(x)=1)\}; 4. S ( b )

a → ( S ( c )

a → b

c )

{\displaystyle S(b)=a\rightarrow (S(c)=a\rightarrow b=c)}

\{\displaystyle S(b)=a\rightarrow (S(c)=a\rightarrow b=c)\}; 5. P ( 1 ) → ( ∀ n ( P ( n ) → P ( S ( n ) ) ) → ∀ n ∈

N

( P ( n ) ) )

{\displaystyle P(1)\rightarrow (\forall n(P(n)\rightarrow P(S(n)))\rightarrow \forall n\in \mathbb {N} (P(n)))}

\{\displaystyle P(1)\rightarrow (\forall n(P(n)\rightarrow P(S(n)))\rightarrow \forall n\in \mathbb \{N\} (P(n)))\}.

Даслоўны тэкст

Тэкст Пеанавых аксіём, як ён прыведзен у арыгінальным выданні Пеана:

  1. «0 ёсць натуральны лік»;
  2. «наступны за натуральным лікам ёсць натуральны лік»;
  3. «0 не йдзе ні за якім натуральным лікам»;
  4. «усякі натуральны лік ідзе толькі за адным натуральным лікам»;
  5. Аксіёма поўнай індукцыі.

Заўвага: тое, што першы элемент тут 0, а не 1, прынцыповага значэння не мае.

Гісторыя

Фармальнае азначэнне натуральных лікаў у XIX стагоддзі сфармуляваў італьянскі матэматык Джузэпэ Пеана.

Аксіёмы Пеана засноўваліся на пабудовах Грасмана, хоць іменна Пеана надаў ім сучасны выгляд.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Алгебра
Катэгорыя·Арыфметыка
Катэгорыя·Матэматычная логіка
Катэгорыя·Натуральныя лікі