wd wp Пошук:

Міжнародная Акадэмія Валапюка

Міжнародная Акадэмія Валапюка (Kadem bevünetik volapüka) была створана падчас другога валапюкісцкага кангрэса ў Мюнхене ў жніўні 1887, дзяля захавання і ўдакладнення валапюка. Яе мэтай было дапамагаць стваральніку валапюка Іагану Марціну Шлееру ў далейшым развіцці мовы. Кіраўніцтва ажыццяўлялась іерархічным камітэтам, які складаўся з кіраўніка (cifal), якім быў сам Шлеер, і справавода (ці дырэктара:dilekel), вядомага французскага піянера-валапюкіста Аўгуста Керкгоффса. 17 чалавек добра ведаючых мову з 12 краін былі выбраны як акадэмікі першай ступені (kademals), была створана магчымасць для выбара акадэмікаў другой ступені (kademels) і членаў карэспандэнтаў (kademans) увогуле 31 члена акадэміі. Рэзідэнцыя Акадэміі была ў Парыжы. Шлеер згадзіўся з Керкгоффам, што арганізацыйная форма прынятая ў Мюнхене павінна разглядацца як часовая і канчатковае прыняцце (альбо змена) акадэмічнай структуры павінна быць вырашана падчас наступнага кангрэса (які адбудзецца ў Парыжы ў 1889 годзе). Акрамя таго, Керкгоффс атрымаў ад Шлеера дазвол на выбранне да 17 акадэмікаў 7 дадатковых са спецыяльна адабраных людзей. Друкаванымі органамі Акадэміі былі цыркуляры дырэктара (Zulags) і выданне, якім кіраваў сам Керкгоффс: Le Volapuk. Граматыкі Аўгуста Керкгоффса ўжо з 1887 года фундаментальна адрозніваліся ад Валапюка Шлеера. Галоўным чынам, дзяля таго, каб скончыць барацьбу паміж імі Керкгоффс арганізаваў трэці кангрэс валапюкістаў у Парыжы, які адбыўся 19-21 жніўня 1889 года. У 1889 годзе ў Парыжы адбыўся трэці міжнародны кангрэс валапюка. Падчас гэтага кангрэса быў ухвалены новы статут Акадэміі, згодна з якім мэтай акадэміі было дапаўняць і ўзбагачаць граматыку і слоўнік валапюка. Але ўжо ў 1889 годзе выбухнуў канфлікт паміж Шлеерам і Керкгоффсам, з-за таго што першы інтэрпрэтаваў гэту мэту ў звужаным варыянце, а менавіта, дазволіў максімальна ўзбагачаць валапюк, у той жа час Керкгоффс меў намет рэфарміраваць радыкальна рэфарміраваць мову з мэтай яе спрашчэння. Керкгоффс паспяхова знішчыў права вета Шлеера ў Акадэміі. Сам Шлеер ніколі не згадзіўся з такім істотным абіежаваннем сваіх аўтарскіх правоў, і калі Керкгоффс прапанаваў блок рэформ валапюка, Шлеер адправіў у адстаўку ўсю Акадэмію. У 1890 Шлеер сам выбраў новую Акадэмію Валапюка, з людзей згодных з яго моўнай канцэпцыяй, якая складалася з 49 членаў, і рэзідэнцыя якой знаходзілася ў Канстанцы. Яна аднак была па сутнасці неактыўнай, і згодна з нешматлікімі звесткамі, якія з’яўляліся ў яе цэнтральным выданні Volapukabled lezenodik яе дзейнасць была абмежавана адабрэннем пастанов Шлеера. Гэтая Акадэмія знікла без звестак ужо ў 1893 годзе. Пад кіраўніцтвам Вальдэмара Росенберга, з 1892 года, былога Kadem, Акадэмія, новая рэзідэнцыя якой знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу пачала працаваць з 1895 года на карысць нэўтраль і змяніла сваю назву на Akademi Internasional de Lingu Universal (Міжнародная Акадэмія Універсальнай Мовы). Пад кіраўніцтвам Джузеппе Пеано, з 1915 года ранейшая акадэмія змяніла сваю падтрымку на карысць лаціна-сінэ-флексіонэ і змяніла сваё імя на Акадэмія інтерлінгвы. Такім чынам, у другой палове 1890-ых гадоў паралельга існавалі две Акадэміі Валапюка: руская, схільная да рэформ і канстанцкая, артадаксальная. Канстанцкая фармальна існуе, але фактычна ў хуткім часе знікла. У другой палове дзевяностых гадоў ужо ніводная з двух акадэмій не мкла падтрымліваючага яе руха, таму адутнічала сацыяльная база іх моўных праектаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Валапюк