wd wp Пошук:

Джузэпэ Пеана

Aritmetica generale e algebra elementare, 1902

Джузэпэ Пеана (італ.: Giuseppe Peano; 1858 — 1932) — італьянскі матэматык. Унёс уклад у матэматычную логіку, аксіяматыку, філасофію матэматыкі. Стваральнік дапаможнай штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Больш за ўсё вядомы як аўтар стандартнай аксіяматызацыі натуральнай арыфметыкі — т.зв. арыфметыкі Пеана.

Біяграфія

Пеана нарадзіўся ў маёнтку Тэта Галант у 5 кіламетрах ад Кунеа, дзе працавалі яго бацькі. Ён наведваў школу ў вёсцы Спінета, а пасля ў Кунеа. Паколькі яго дзядзька быў святаром у Турыне, ён накіраваўся туды, каб наведваць гімназію (з 1873), а потым універсітэт (з 1876).

У Турынскім універсітэце ён зрабіўся дацэнтам у галіне злічэння бесканечна малых велічынь (1884), а ў 1890 годзе — прафесарам. Ён быў міжнародна вядомым матэматыкам, адным з найбольш важных у свой час.

Пеана быў таксама вядомы як стваральнік штучнай мовы лаціна-сінэ-флексіонэ. Яго мова была адным з першых праектаў натуралістычнай штучнай мовы. Пеана склаў слоўнік мовы ў 1915 годзе і стаў прэзідэнтам Акадэміі інтэрлінгвы (якая раней мела назву Акадэмія Валапюка). Нягледзячы на тое, што ён меў свой уласны праект штучнай мовы, ён дзейнічаў дзеля самой ідэі міжнароднай мовы і ніколі супраць іншых праектаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 3 Пеано Джузеппе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. http://www.peano2008.unito.it/crono.php
  6. http://matematica-old.unibocconi.it/interventi/RoeroPeano/saggezza.htm
  7. MacTutor History of Mathematics archive

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кунеа
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Ордэн Кароны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў П’емонце
Катэгорыя·Памерлі 20 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Турынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных