wd wp Пошук:

Джавані-Натале Маньяні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маньяні.

Джавані-Натале Маньяні (італ.: Giovanni Natale Magnani, лац.: Joannes Natalis Magnani, польск.: Jan Natalis Magnani; 25 снежня 1747, Балоння, Італія — 22 кастрычніка 1794, Полацк[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 29 кастрычніка 1763 г. у Венецыянскай правінцыі[1]. У 1783 г. або ў 1784 г. пераехаў на Беларусь[2]. Прафесар этыкі і натуральнага права ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784—1785). 15 жніўня 1785 г. склаў апошнія зарокі[3]. У 1785—1786 гг. быў гісторыкам правінцыі ордэна ў Полацку[1], браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[4].

У 1787—1788 гг. — выхавацель сына беларускага генерал-губернатара Пятра Багданавіча Пасэка[1] (у каталогу Таварыства Ісуса на 1787/1788 навучальны год пазначаны як прафесар паэтыкі і рыторыкі[3]). Прафесар французскай мовы ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме (1788—1789), прафесар філасофіі і матэматыкі ў Полацку (1789—1793), сакратар правінцыяла Гераніма Віхерта ў Оршы (1793—1794). Памёр пад час эпідэміі, даглядаючы хворых[1].

Пераклаў на італьянскую мову «Гісторыю» Іосіфа Флавія і казанні Пятра Скаргі[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 134.
  3. 1 2 Catalogus Personarum et Officiorum Societatis Jesu in Albarussia in annum 1788.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 143.
  5. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 269.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў