wd wp Пошук:

Двухпялёснік

Двухпялёснік[3][4] (Circaea) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 25—35[5] см, з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, простае ці галінастае. Лісце суцэльнае, супраціўнае, з чаранкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў канцавыя простыя або галінастыя гронкі. Колер кветак белы, ружаваты ці бэзаваты. Плод арэшкападобны, укрыты кручкаватымі валаскамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Род налічвае 12[4] (15[6]) відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я[4]. Рэлікты тургайскіх лясоў[5]. Растуць у вільготных і цяністых лясах, у ярах, хмызняках, на пнях і калодах[4].

Віды

Двухпялёснік альпійскі (Circaea alpina). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  5. 1 2 Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 543. — 631 с. — 100 900 экз.(руск.)
  6. Circaea(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Скрыпнёвыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта