wd wp Пошук:

Дарога Н2300

«Віцебск—Руба»
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Статут мясцовая (IV катэгорыя)
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца КПРБУП «Віцебкаблдарбуд»
Даўжыня 14,85 км
Пачатак Віцебск
Канец Руба (14,85 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт

Н2300 — мясцовая аўтамабільная дарога агульнага карыстання Віцебскай вобласці Беларусі даўжынёй 14,85 км, якая злучае Віцебск з Рубай, а таксама дарогі Р115 і М8. Аўтадарога мае IV катэгорыю і асфальтавае пакрыццё.

Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Н-2300, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У вясновы перыяд забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 6 т.

12 сакавіка 2013 г. Віцебскі гарвыканкам абвясціў аб будаўніцтве аўтадарогі «Паўночна-Заходні абыход г. Віцебска», часткай якога плануецца зрабіць рэканструяваную аўтадарогу Н2300.

Параметры аўтадарогі

Маршрут

Працягласць маршруту складае 14,85 км.

0 км — на Віцебск на Гарадок
1,3 км — Н2322 на Дудчына
1,5 км — на Лужасна
р. Лужаснянка
2,4 км — Н2322 на Мазалава
3,5 км — на Букаціна і Віцебская ГЭС
5 км — Калінава
6,7 км — на Цяцёркі
9 км — на Задзвінне
9,2 км — на Каралёва
9,8 км — Вярхоўе
11 км 
14,85 км — М8 на Гомель М8 на Езярышча

Гл. таксама

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мясцовыя аўтадарогі Беларусі
Катэгорыя·Дарогі Віцебскага раёна