wd wp Пошук:

Даніл Анатолевіч Копач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Копач. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніл Копач (нар. 17 лютага 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліда» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней стаў выступаць на юнацкім узроўні за гродзенскі «Нёман», з 2018 года гуляў за дубль клуба. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з асноўнай камандай гродзенцаў. У сакавіку 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Нёманам»[1].

Сезон 2019 пачынаў у дублі, а 13 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм матча супраць «Слуцка» (0:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з асновай «Нёмана», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2]. Стаў адным з асноўных ігракоў смаргонскага клуба, застаўся ў камандзе і ў сезоне 2021, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2021 года перабраўся ў «Слонім-2017»[3], дзе таксама стаў іграком асновы. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[4], але неўзабаве далучыўся да «Ліды», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[5].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльНёман275
2019Д1Нёман10
2020Д2Смаргонь250
2021 (1)Д1Смаргонь131
2021 (2)Д2Слонім-2017152

Зноскі

  1. Копач и Шишлов подписали трехлетние контракты с “Неманом”
  2. Полузащитник гродненского “Немана” Даниил Копач присоединился к “Сморгони” Архівавана 13 лютага 2020.
  3. Копач покинул “Сморгонь” и присоединился к “Слониму-2017”
  4. На просмотре в “Немане” ряд футболистов
  5. Белый, Копач, Рогач и Зенько стали игроками “Лиды”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда