wd wp Пошук:

Давід Луіс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луіс. Давід Луіс Марэйра Марынью (парт.: David Luiz Moreira Marinho; нар. 22 красавіка 1987, Дыядэма, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Фламенгу». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2010—2017).

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў клубе «Віторыя». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у аснове каманды і хутка стаў іграком асноўнага складу клуба. У 2006 годзе Давід Луіс дапамог «Віторыі» выйсці ў Серыю А, чым прыцягнуў увагу некалькіх клубаў у краіне і за мяжой.

31 студзеня 2007 года Давід Луіс, на правах арэнды, перайшоў у партугальскі клуб «Бенфіка», які шукаў замену Рыкарду Рошы, які сышоў у «Тотэнхэм Хотспур»[5]. Давід дэбютаваў у складзе каманды ў матчы 1/16 Кубка УЕФА супраць французскага «Пары Сен-Жэрмен», замяніўшы траўмаванага Луізана. «Бенфіка» трывала паражэнне ў матчы з лікам 1:2, але выйшла ў наступны раўнд, перамогшы з агульным лікам 4:3. Па заканчэнні сезона Давід Луіс падпісаў 5-гадовы кантракт з «Бенфікай». Партугальская клуб выплаціў «Віторыі» 500 тысяч еўра за абаронцу. Аднак у новым сезоне Луіс правёў толькі 13 гульняў, часцяком прайграючы канкурэнцыю партнёрам па камандзе.

1 лютага 2011 года Давід Луіс стаў іграком «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[6]. 6 лютага 2011 года Луіс дэбютаваў за лонданскі «Чэлсі», выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Ліверпула».

23 мая 2014 года, «Чэлсі» і французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» абвясцілі аб пагадненні на нераход Луіса ў парыжскі клуб. Дамова былаканчаткова зацверджана 10 чэрвеня, калі адчынілася трансфернае акно. Як паведамляецца, сума ўгоды склала да 40 мільёнаў фунтаў, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для абаронцы[7].

Улетку 2016 года новы галоўны трэнер парыжан Унаі Эмеры павідаміў Давіду Луісу, што той не будзе мець месца ў аснове каманды ў новым сезоне. 31 жніўня 2016 года Давід Луіс вярнуўся ў «Чэлсі» за 34 млн фунтаў[8].

У жнўні 2019 года перайшоў у лонданскі «Арсенал»[9]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2021 года.

У верасні 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Фламенгу»[10].

Міжнародная кар’ера

10 жніўня 2010 года Луіс дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў таварыскай гульні супраць зборнай ЗША, у якой бразільцы атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Дасягненні

Клубныя

«Віторыя»:

«Бенфіка»:

«Чэлсі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Арсенал»:

«Фламенгу»:

Міжнародныя

Бразілія:

Зноскі

  1. David Luiz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DAVID LUIZ moreira marinho // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. David Luiz Moreira Marinho // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. David Luiz // Transfermarkt — 2000.
  5. Benfica replace Ricardo Rocha. UEFA
  6. Давид Луис подписал контракт с «Челси» Архівавана 3 лютага 2011.. championat.ru
  7. Transfer news: Chelsea and PSG agree terms on transfer of David Luiz. Sky Sports.
  8. Давид Луиз вернулся в «Челси». by.tribuna.com.
  9. «Арсенал» подписал Давида Луиза. by.tribuna.com.
  10. Давид Луиз стал игроком “Фламенго”. football.by.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Салвадор
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе