wd wp Пошук:

Давід Джошуа Азрыэлі

Давід Джошуа Азрыэлі (англ.: David Joshua Azrieli, іўр.: דוד עזריאלי; 10 мая 1922, Макаў — 9 ліпеня 2014) — канадскі і ізраільскі архітэктар, будаўнік, забудоўшчык і філантроп.

Біяграфія

Давід Азрылевіч нарадзіўся ў Польшчы, у яўрэйскай сям’і.

Падчас Другой сусветнай вайны яго бацькі загінулі ў лагерах смерці, але яму ўдалося бегчы ў СССР. Ва Узбекістане ён уступіў у армію Андэрса, служыў у Іране, адкуль, прыкінуўшыся глуханямым арабам, перабраўся ў Ірак, а затым, з дапамогай Мошэ Даяна(руск.) бел. і Энца Серэні(англ.) бел., у 1942 годзе быў перапраўлены ў падмандатную Палесціну разам з грузам зброі[3][4][5]. Вывучаў архітэктуру ў Хайфскім Тэхніёне(укр.) бел. ў 1943—1946 гадах. У гэтыя гады ён даведаўся, што пасля вайны з усёй яго сям’і ў жывых застаўся толькі яго брат. Ваяваў у араба-ізраільскай вайне ў 1948 годзе, быў паранены ў баях за Латрун(руск.) бел. і прарыў блакады(руск.) бел. абложанага(англ.) бел. Іерусаліма[6].

Іміграваў у Манрэаль, Канада, у 1954 годзе, і заснаваў там сваю будаўнічую фірму. Праектаваў спачатку невялікія жыллёвыя дуплексы, затым перайшоў да будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў, і канчаткова — гандлёвых цэнтраў. Ва ўзросце 75 гадоў атрымаў дыплом архітэктара ва ўніверсітэце Carleton. Праектаваў і будаваў гандлёвыя цэнтры, вышынныя офісы і жылыя будынкі ў Канадзе, ЗША, і Ізраілі.

Філантрапічная дзейнасць Азрыэлі ажыццяўляецца з дапамогай «Фонду Азрыэлі», заснаванага ў 1989 годзе[6]. Фонд падтрымлівае шырокі спектр ініцыятыў і праграм у галіне адукацыі, архітэктуры, мастацтва, даследавання Халакосту, навуковых і медыцынскіх даследаванняў. У рамках праграмы Яўрэйскага нацыянальнага фонду па азеляненні і развіцці Негева ў лютым 2014 года адкрыўся парк Азрыэлі ў Сдэроце(руск.) бел., які быў створаны дзякуючы ахвяраванням фонду. Давід Азрыэлі прысутнічаў на адкрыцці парку і выказаў упэўненасць у тым, што парк стане выдатным месцам адпачынку для жыхароў горада [7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. выгрузка даных Freebase — Google.
  3. Скончался старейшина израильского бизнеса Давид Азриэли (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
  4. Умер Давид Азриэли (англ.) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
  5. Бизнесмен Давид Азриэли скончался в возрасте 92 лет (іўрыт) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
  6. 1 2 Давид Азриэли, канадско-израильский пионер-создатель торговых центров, скончался в возрасте 92 лет (англ.) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014.
  7. Новый парк для жителей Сдерота (нявызн.). Портал strana.co.il (21 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 июля 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Канады
Катэгорыя·Мільярдэры
Катэгорыя·Удзельнікі Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхніёна — Ізраільскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Ізраіля
Катэгорыя·Яўрэйскія бежанцы
Катэгорыя·Памерлі ў Канадзе
Катэгорыя·Пахаваныя на яўрэйскіх могілках на Маслічнай гары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай