wd wp Пошук:

Яўрэйскі нацыянальны фонд

Штаб-кватэра Яўрэйскага нацыянальнага фонду ў Іерусаліме

Яўрэйскі нацыянальны фонд ( іўр.: קרן קימת לישראל «Керен Каемет ле-Ісраэль») (ККЛ) - некамерцыйная арганізацыя, якая належыць да Сусветнай сіяніскай арганізацыі, была заснавана на пятым сіянісцкім кангрэсе ў Базелі ў 1901 годзе.

Гісторыя

Лес Амінадава, высаджаны ККЛ

Фонд быў створаны для куплі зямель у Палестыне (пасля і Ізраілі) пад яўрэйскія паселішчы.

Першапачатковая арганізацыя стваралася для куплі зямель для яўрэйскіх паселішчаў, пасля пачала агыгрываць функцыю аховы прыроды, экалагічнай адукацыі і развіцця турызму. У 1960 годзе было дасягнута пагадненне, па якім ККЛ засталося фармальным уладальнікам набытых зямель, а іх эксплуатацыяй будзе займалася створанае для гэтага Зямельнае кіраванне Ізраіля. Па законе ад 1953 года мэты арганізацыі вызначаліся як: а) набыццё зямель і б) іх засяленне яўрэямі. Згодна статуту арганізацыі, яна не мела права прадаваць зямлю неяўрэям. Таму на працягу многіх гадоў існавала практыка, па якой, калі араб хацеў купіць або выкарыстоўваць зямлю ККЛ, тая перадавалася дзяржаве і ўжо яно прадавала гэтую зямлю; наўзамен ККЛ атрымліваў адвольны ўчастак зямлі. Гэтая практыка прывяла да абвінавачванняў ККЛ ў расізме і падачы пазоваў у Вярхоўны Суд Ізраіля, пасля чаго суд абавязаў дзяржаву і ККЛ аднавіць працэдуру абмену тэрыторыямі.

Да 2007 года фонд валодаў 13% агульнай плошчы зямель у Ізраілі. З моманту свайго стварэння, ККЛ пасадзіў звыш 240 млн дрэў у Ізраілі. Ён таксама пабудаваў 180 плацін і вадасховішчаў і стварыў больш за 1000 паркаў. Вадасховішча ККЛ даюць краіне штогод каля 300 мільёнаў кубаметраў пітной вады. ККЛ было пракладзена 7000 кіламетраў лясных і сельскагаспадарчых дарог.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1901 годзе
Катэгорыя·Сіянізм