wd wp Пошук:

Давід Аспіна

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даві́д Аспі́на Рамі́рэс (ісп.: David Ospina Ramírez; нар. 31 жніўня 1988, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Клубная кар’ера

Дэбютаваў у клубе з роднага горада «Атлетыка Насьяналь» і ўжо ў 17 гадоў стаў асноўным брамнікам клуба. У 19 гадоў у Аспіны было некалькі прапаноў ад замежных клубаў, як мадрыдскага «Атлетыка» і «Бока Хуніярс», аднак пасля трох сезонаў у «Атлетыка» малады брамнік перайшоў у французскую «Ніцу»[4], пасля няўдалай спробы перайсці ў «Боку».

У ліпені 2012 года з’явіліся чуткі, што Давід можа перайсці ў турэцкі «Бешыкташ», аднак 24 ліпеня дамова на пераход не была складзена і Давід працягнуў гуляць у Лізе 1. Яшчэ ў маі 2014 года стала вядома, што «Ніца» збіраецца падоўжыць з брамнікам дагавор, аднак Давід заявіў, што ён не будзе падпісваць новы кантракт з французскім клубам. Пасля выдатных выступаў за «Ніцу» і зборную Калумбіі на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе, Аспінам зацікавіліся накалькі вядучых еўрапейскіх клубаў. Не зважаючы на тое, што іграком цікавіўся «Атлетыка», у выніку брамнік адправіўся ў склад «Арсенала»[5]. Гэта было пацверджана 27 ліпеня 2014 года, як мяркуецца ігрок каштаваў клуба 3 млн фунтаў стэрлінгаў[6].

У сезоне 2014/15 чаргаваўся ў браме з Войцехам Шчэнсным, у далейшым стаў другім брамнікам «Арсенала» пасля Петра Чэха. У жніўні 2018 года на правах арэнды стаў іграком «Напалі»[7]. У ліпені 2019 года быў выкуплены італьянскім клубам[8]. Пакінуў «Напалі» па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года, і ў ліпені ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі[9].

Міжнародная кар’ера

У 2007 годзе Аспіна дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Дасягненні

«Атлетыка Насьяналь»

«Арсенал»:

«Напалі»

Зноскі

  1. David Ospina // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. David Ospina // FBref.com
  3. https://img.fifa.com/image/upload/hzfqyndmnqazczvc5xdb.pdf
  4. El portero colombiano David Ospina ficha por el Niza francés El Economista
  5. Puel: Ospina to Arsenal is done Архівавана 13 кастрычніка 2015.. 101greatgoals.com.
  6. David Ospina: Arsenal sign Colombia goalkeeper from Nice. BBC Sport.
  7. «Наполи» арендовал вратаря «Арсенала» Оспину. by.tribuna.com.
  8. «Наполи» выкупил Оспину у «Арсенала» . by.tribuna.com.
  9. Футбол. Вратарь сборной Колумбии Давид Оспина покинул “Наполи”. pressball.by.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Медэльіне
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніца