wd wp Пошук:

Гістарычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна

Гістарычны факультэт (гістфак) Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў створаны ў 1991 годзе. Прафесарска-выкладчыцкі склад уключае: дактароў — 3 (гістарычных навук), 1 (палітычных навук, Украіна), кандыдатаў — 14 (гістарычных навук), 6 (філасофскіх навук), 2 (палітычных навук), 1 (культуралогіі).

Гісторыя факультэта

Рашэнне аб адкрыцці з 1 верасня 1991 г. гістарычнага факультэта ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна было прынята Саветам інстытута 10 ліпеня 1991 г.

За гады свайго існавання гістфак пераўтварыўся ў рэгіянальны цэнтр падрыхтоўкі кфаліфікаваных кадраў па спецыяльнасцях «Гісторыя», «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», «Гісторыя. Сусветная і айчынная культура», «Гісторыя. Рэлігіязнаўства», «Гісторыя. Замежная мова (англійская)», «Гісторыя (рэлігій)», якія працуюць ва ўстановах адукацыі, культуры, архівах і іншых установах, органах дзяржаўнага кіравання пераважна Брэсцкай вобласці. Усяго за 1993—2015 гг. дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымалі 3155 выпускнікоў гістарычнага факультэта, з іх дзённага навучання — 1564, завочнага навучання — 1060. Найбольшая колькасць выпускнікоў была ў 2010 г. — 178 чалавек.

На факутэце праводзяцца Дні беларускай культуры, культуры замежжа (Венесуэлы, Вялікабрытаніі, Чэхіі і інш.). Таксама на факультэце праводзяцца прэзентацыі твораў беларускіх і замежных вучоных (Мікола Нікалаеў (г. Сант — Пецярбург), Антоній Мірановіч (г. Беласток)), адбываюцца творчыя сустрэчы (напрыклад, з даследчыкам жыцця і творчасці акадэміка Яўхіма Карскага, яго праўнукам Аляксандрам Карскім (г. Санкт-Пецярбург) і інш.).

Значны ўклад у развіццё гістарычнага факультэта, яго навукова-даследчыцкую працу ўносіў Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (2002—2014 гг.).

Выкладчыкі і студэнты гістфака БрДУ
Дацэнт гістфака БрДУ Башкоў А. А. са студэнтамі на археалагічным даследаванні каля палаца Сапегаў

Навучанне на факультэце

На першай ступені вышэйшай адукацыі маецца тры спецыяльнасці:

Другая ступень вышэйшай адукацыі (магістратура) мае спецыяльнасць:

Аспірантура:

Кафедры

Дэканы

Кіраўніцтва гістарычнага факультэта было наступным: у 1991—1994 гг. — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Тамара Фёдараўна Кабат і кандыдат гістарычных навук, прафесар Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч, у 1994—2003 гг. — доктар філасофскіх навук, прафесар Іван Іванавіч Акінчыц. У 2003—2004 гг. абавязкі дэкана гістарычнага факультэта выконваў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч, 2004—2016 гг. дэканам гістарычнага факультэта з’яўлялася кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Наталля Пятроўна Галімава . У 2016-2022 гг. дэканам гістарычнага факультэта з’яўлялася кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Аляксееўна Бурык . У цяперашні час факультэтам кіруе кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Савіч.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Гістарычны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·1991 год у Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Факультэты БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта