wd wp Пошук:

Гірча кменалістая

Гірча́ кменалістая[3][4] (Selinum carvifolia) — від кветкавых травяністых раслін роду Гірча (Selinum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло баразнаватае, з вузкімі крылатымі рэбрамі, простае або галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе і прыкаранёвае лісце шматразова перыста-рассечанае, на доўгіх чарашках. Верхняе лісце больш дробнае, менш рассечанае і амаль сядзячае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік (пры высыханні распадаецца на дзве палавінкі).

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на ўзлесках, на лугах, берагах вадаёмаў, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні, насенне выспявае ў верасні.

Ахоўны статус

Гірча кменалістая — даволі рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі ўсходняй Фенаскандыі, у Расіі (Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Курганская, Цюменская вобласці), на Украіне (Луганская вобласць)[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. ЭПБ, 1983
  5. Гирча тминолистная — Selinum carvifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1762 годзе