wd wp Пошук:

Гірмантаўскі сельсавет

Гі́рмантаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гірмантаўцы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Маўчадскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Катмінаўцы, Крутаўцы, Кузявічы, Мордычы і Ярашова), а ў склад сельсавета з Душкавецкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Боўдзілаўцы, Лозы, Нагорная і Несцяры)[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Драгабыль і Пастарынне)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе ў склад Зялёнаўскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры, Слабажаны[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. 17 лютага 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навамышскага сельсавета (вёска Драгабылле, Лугавая, Пастарынне) і Гарадзішчанскага пассавета (вёскі Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы)[5].

6 жніўня 1979 года Гірмантаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам у вёсцы Гірмантаўцы, у склад сельсавета ўвайшлі 15 населеных пунктаў: 10 населеных пунктаў (Агароднікі, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Навінкі, Сакаловічы, Сялявічы), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета, і 5 населеных пунктаў (Багушы, Лозы, Нагорная, Несцяры і Слабажаны) скасаванага Зялёнаўскага сельсавета[6]. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак і 1 аграгарадок:[8]

Населены пункт SОАТО Каардынаты
Агароднікі1 204 811 06153°15′14″ пн. ш. 25°52′49″ у. д.HGЯO
Багушы1 204 811 00653°18′07″ пн. ш. 25°56′41″ у. д.HGЯO
Гірмантаўцы1 204 811 01153°16′26″ пн. ш. 25°55′24″ у. д.HGЯO
Жабінцы1 204 811 01653°17′17″ пн. ш. 25°55′00″ у. д.HGЯO
Жалезніца1 204 811 02153°15′53″ пн. ш. 25°53′30″ у. д.HGЯO
Каўшы1 204 811 02653°14′30″ пн. ш. 25°55′33″ у. д.HGЯO
Крапачы1 204 811 03653°17′12″ пн. ш. 25°57′27″ у. д.HGЯO
Красевічы1 204 811 03153°16′13″ пн. ш. 25°57′33″ у. д.HGЯO
Лозы1 204 811 04153°20′10″ пн. ш. 25°56′04″ у. д.HGЯO
Навінкі1 204 811 05653°17′24″ пн. ш. 25°52′52″ у. д.HGЯO
Нагорная1 204 811 04653°19′09″ пн. ш. 25°56′48″ у. д.HGЯO
Несцяры1 204 811 05153°19′12″ пн. ш. 25°57′25″ у. д.HGЯO
Сакаловічы1 204 811 07653°15′21″ пн. ш. 25°55′35″ у. д.HGЯO
Слабажаны1 204 811 07153°19′25″ пн. ш. 25°54′33″ у. д.HGЯO
Сялявічы1 204 811 06653°17′53″ пн. ш. 25°56′40″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 580 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія[10].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области
  8. Дадзеныя ад 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе