Несцяры́[1] (трансліт.: Niesciary, руск.: Нестеры) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на поўнач ад Баранавіч, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы—Ліда.
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 7 аднавяскоўцаў.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Душкавецкага сельсавета[2], да 1970 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета[5].