wd wp Пошук:

Гірава

Гі́рава[1] (трансліт.: Hirava, руск.: Гирово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за б км на ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 430 жыхароў, 163 гаспадаркі (2005).

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета, дзейнічалі кузня, карчма. Пасля 1905 года пачало дзейнічаць народнае вучылішча, якое размясцілася ў сялянскай хаце.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 аднавяскоўцы.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[3].

У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Адахаўшчына III[4].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Крошынскі сельсавет
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных