wd wp Пошук:

Гусіная цыбуля малая

Гусіная цыбуля малая[3] (Gagea minima)  — від кветкавых раслін сямейства лілейных.

Назва

Міжнародная назва роду дадзена расліне ў гонар англійскага батаніка Томаса Гейджа. Відавая назва на лацінскай мове азначае «жоўты».

Батанічнае апісанне

Кветкa

Расліна вышынёй 7-15 см.

Драбнейшая за гусіную цыбулю жоўтую (Gagea lutea), з двума цыбулінкамі, шылаватым прыкаранёвым лістом шырынёй 1-3 мм і толькі адным лістком ля аснавання суквецця. Лісточкі калякветніка (пялёсткі) 10-14 мм даўжынёй, вострыя. Прыкаранёвае лісце вузенькае, а ліст пад суквеццем пашыраны ля аснавання. Парасонападобнае суквецце на ножцы, разгалінаванае, з 2-7 кветак. Цвіце з красавіка да сярэдзіны мая. Вегетуе таксама нядоўга. Размнажаецца вегетатыўна маленькімі цыбулінкамі-дзеткамі.

Распаўсюджанне

Расце ў лясах, на ўзлесках, у хмызняках, на палях ва ўсёй Украіне, за выключэннем паўднёвых стэпавых раёнаў.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Выкарыстанне

Меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.

Література

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Лілейныя
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта