wd wp Пошук:

Гуляўнік Лёзеля

Гуля́ўнік Лёзеля[3], Гуляўнік Лёзеліеў[4] (Sisymbrium loeselii) — від кветкавых раслін роду Гуляўнік (Sisymbrium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Назва

Гуляўнік Лёзеліеў, крывавец, кудзер, палявая рута[5][6].

Апісанне

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна, 30—80 см вышынёй. Сцябло ўнізе разам з ніжнім лісцем звычайна жорстка-валасістае, галінастае. Лісце паасобнае і зубчастае, з даўгаватымі або ланцэтнымі бакавымі і дзідападобнымі або трохвугольна-ланцэтнымі канчатковымі дзелькамі. Струкі 2—4 см даўжынёй, у 2—3 разы даўжэй пладаножкі, коса стаяць.

Распаўсюджанне

Радзімай з’яўляецца Сярэдняя і Усходняя Еўропа і Сярэдняя Азія; натуралізаваны: астатняя Еўропа, Паўночная Амерыка (Канада, ЗША)[7][8][9].

Ва Украіне від расце на ўсёй тэрыторыі; пустазелле.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. bgbm.org. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Гуляўнік