wd wp Пошук:

Грэта Гарба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарба. Грэта Гарба, народжаная Грэта Луіса Густафсан (18 верасня 1905, Стакгольм — 15 красавіка 1990, Нью-Ёрк) — шведская і амерыканская актрыса

.

Дзяцінства і юнацтва

Грэта Луіса Густафсан нарадзілася ў беднай сям’і. Калі Грэце было 14, загінуў бацька, і дзяўчына мусіла пакінуць школу і пайсці працаваць ў стакгольмскі ўнівермаг «Пуб». Там заўважылі яе яркае аблічча і запрасілі зняцца для каталога «Тавары поштай», а потым і для трох рэкламных ролікаў. Як раз тады ў Грэты прачнулася цікавасць да тэатра. У 1922 годзе атрымала стыпендыю на навучанне ў Школе драматычнага майстэрства першай сцэны краіны, Каралеўскага драматычнага тэатра, які часцей завецца проста «Драматэн».

Менавіта там, у «Драматэне», Грэту ўбачыў легендарны шведскі рэжысёр Морыц Стылер, які даў ёй першую вялікую ролю ў сваёй стужцы «Сага пра Ёсту Берлінга». Аднак перад здымкамі фільма ён выставіў трохі пульхнай Грэце адно патрабаванне — пахудзець. Грэта здолела гэта зрабіць і з такой нагоды ўзяла новае прозвішча — Гарба, што з італьянскай значыць ‘зграбны рух’. «Сага пра Ёсту Берлінга» стала пачаткам зорнай кар’еры шведскай актрысы.

Галівуд

На пачатку 1920-х гадоў Грэта Гарба перабралася ў Галівуд. Яе дэбют адбыўся ў 1926 годзе ў меладраме «Паток», але сапраўдны прарыў здарыўся пасля стужкі «Плоць і д’ябал». На здымках гэтага фільма ў Грэты Гарба пачаўся раман з Джонам Гілбертам. У 1927 годзе яны разам сыгралі ў стужцы «Каханне». Аднак, у тым самым годзе Грэта пакінула Джона Гілберта чакаць яе пры алтары – шлюб скончыўся, не паспеўшы пачацца. Магчыма, менавіта падчас гэтага раману, які прыцягваў шмат увагі публікі, у Гарба ўзнік недавер да Галівуда і друку. Яна не давала інтэрв’ю, не бывала на сваіх прэм’ерах.

Першая гукавая стужка Грэты Гарба «Ана Крысці», знятая паводле п’есы Юджына О’Ніла, была спецыяльна выбрана для яе. Галоўная гераіня Ана Крысці, сялянская дзяўчына, гаварыла са шведскім акцэнтам. Фільм пабіў рэкорды касавых збораў, крытыкі ўхвалілі Грэціны ігру і голас. Своеасаблівая аўра была створана незвычайнай, зачаравальнай прыгажосцю Гарба, яе неардынарным талентам.

За 20 гадоў Грэта паспела сыграць 27 роляў, сярод якіх — Мата Хары, каралева Хрысціна, Ганна Карэніна, камуністка Ніначка. У 1941 годзе, на вяршыні славы, 36-гадовая зорка раптоўна і без тлумачэнняў пакінула Галівуд. Яна пасялілася ў Нью-Ёрку, вяла сціплае жыццё і хавалася ад публікі.

У 1954 годзе актрысу ўзнагародзілі ганаровай прэміяй «Оскар» «за незабыўныя экранныя выступленні».

У 1990 годзе ў Нью-Ёрку вялікая актрыса памерла ад пнеўманіі. Праз 9 гадоў парэшткі Грэты Гарба перавезлі ў Швецыю і пахавалі на могілках Скугсшуркугордэн у Стакгольме.

Фільмаграфія

Сярод фільмаў «Чароўная жанчына» (1928), «Каралева Крысціна» (1933), «Ганна Карэніна» (1935), «Дама з камеліямі» (1937) і іншыя.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Katarina kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0009/C I/38 (1905), bildid: 00006820_00152 — С. 118. Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Greta Garbo // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537571 // Greta Garbo — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537571 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Garbo, GRETA // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/45809928Svenska gravar. Праверана 20 жніўня 2020.
  7. (unspecified title) Праверана 20 жніўня 2020.
  8. Sweden’s new banknotes and coins(англ.)  (Праверана 7 красавіка 2011)
  9. Новыя твары шведскіх крон Архівавана 30 мая 2011. // Баністыка. Энцыклапедыя банкнот света.(Праверана 3 жніўня 2011)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках (Стакгольм)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы нямога кіно
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя