wd wp Пошук:

Гроб Гасподні

«Жонкі-міраносіцы ля Гроба Гасподняга», фрэска фра Беата Анжэліка.

Гроб Гасподні ці Святы Гроб (грэч.: Αγιος Τάφος) — галоўная святыня хрысціянскага свету, магільня ў скале; у гэтай магільні, згодна з Евангеллем, Ісус Хрыстос быў пахаваны пасля распяцця, і на трэці дзень уваскрос. Магільня з’яўляецца галоўным алтаром Храма Гроба Гасподняга у Іерусаліме.

Згодна з традыцыяй магільня знаходзілася за гарадскімі сценамі, на паўночны захад ад Іерусаліма, недалёка ад Галгофы. На пачатку IV стагоддзя над ёю была ўзбудавана Кувуклія Храма Гроба Гасподняга.

У пераносным сэнсе, у асаблівасці ў крыніцах Сярэднявечча — уся Святая зямля (Палесціна), дзе знаходзіцца гэта святое для хрысціян месца.

Барацьба за вызваленне Святога Гроба

Асноўны артыкул: Крыжовыя паходы З 637 года Палесціна знаходзілася пад уладай мусульман і на працягу стагоддзяў хрысціяне не мелі сіл, каб вярнуць яе сабе. Аднак надышоў час, калі ідэя вызвалення ад няверных Святой зямлі і Гроба Гасподняга распаўсюдзілася сярод заходніх хрысціян. На афіцыйным узроўні яна была агучана 24 лістапада 1095 года ў Клермоне Папам Урбанам II, які заклікаў да ўзброенага паходу на ўсход. Яго заклік спарадзіў Першы Крыжовы паход, які прынёс вызваленне Святога Гроба ў 1099 годзе. Аднак поспех Крыжовых паходаў быў часовым і абмежаваным, паколькі праз 88 гадоў, у 1187 годзе, Іерусалім быў страчаны. І хоць крыжакі яшчэ вярталі сабе Святы горад на кароткі час, у верасні 1244 года яны пазбавіліся яго канчаткова. З таго часу Палесціна была пад уладай мусульман аж да 1918 года, калі яе занялі англійскія войскі падчас Першай сусветнай вайны. З 1922 года англічане кіравалі тут на падставе Брытанскага мандата.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Іерусаліма
Катэгорыя·Хрысціянскія рэліквіі
Катэгорыя·Месцы паломніцтва
Катэгорыя·Геаграфія Евангелляў
Катэгорыя·Пахавальні
Катэгорыя·Мукі Хрыстовы