wd wp Пошук:

Гран-Пры Малайзіі 2014 года

Гран-пры Малайзіі 2014 года (англ.: 2014 Formula 1 Petronas Malaysia Grand Prix) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 30 сакавіка 2014 на аўтадроме Сепанг у Малайзіі. Гэта быў другі этап Чэмпіяната Свету сезона 2014 года. У гоначны ўік-энд цалкам дамініравалі пілоты каманды Mercedes. Льюіс Хэмілтан выйграў кваліфікацыю, гонку, таксама паказаў найлепшы круг у гонцы, нікому не саступіўшы лідарства за 56 кругоў. Ніка Розберг стаў другім. Для каманды Mercedes дубль на подыуме стаў першым з Гран-Пры Італіі 1955 года, калі першыя две пазіцыі атрымалі Хуан-Манэль Фанхіа і П’ера Таруффі.

Справаздача

Кваліфікацыя

Кваліфікацыя пачалася з затрымкай амаль што ў гадзіну з-за моцнай залевы, што накрыла Сепанг. Старт сэсіі пераносіўся 4 разы, пакуль дождж не супакоіўся і траса не стала прыгоднай для заездаў. Пагроза ўзмацнення дажджу вынудзіла пілотаў стартаваць усім разам, што ўскладніла кваліфікацыю. Першым найлепшы час у даждажавых умовах паказаў лідар чэмпіянату Ніка Розберг - да самага канчатка першай сэсіі гэты вынік ніхто так не пераўзышоў. Другі час паказаў на сваім Mercedes Льюіс Хэмілтан, трэцім стаў Себасцьян Фетэль. Дадзеныя вынікі абумовілі кола барацьбітаў за поўл-пазіцыю ў Малайзіі. Першая кваліфікацыйная сэсія не здолела прадоўжыцца 18 хвілін. Шведскі пілот Caterham Маркус Эрыксан не здолеў правільна патрапіць у паварот і разбіў свой балід аб рэльс бяспечнасці, таксама патрапіў у рэкламны шчыт. Недабіткі, якія засталіся на трасе пасля аварыі Эрыксана, прымуслі сцюардаў спыніць сэсію за 35 секунд да яе заканчэння і не працягваць яе далей. Зноў няўдала выступіў Пастор Мальданада, які не здолеў трапіць у другую сэсію.

У другой кваліфікацыйнай сэсіі інтэнсіўнасць дажджу знізілася, але траса па-ранейшаму заставлася мокрай. Некаторыя пілоты спрабавалі паказаць час на прамежкавай гуме, але безвынікова. Пачатак сэсіі адзначыўся сутыкненнем Фернанда Алонса і Данііла Квята, у выніку чаго сэсія была спынена на 6 хвілін, каб прыбраць з трасы недабіткі пярэдняга антыкрыла Toro Rosso Квята. Падвеска пярэдняга левага кола Алонса была пашкоджана, але тэхнікі Ferrari здолелі выпусціць іспанца на трасу. Другую сэсію выйграў Льюіс Хэмілтан у барацьбе з Себасцьянам Фетэлем.

У трэцяй сэсіі асноўная барацьба за поўл-пазіцыю ішла паміж пілотамі Mercedes і Себасцьянам Фетэлем. Пілоты McLaren эксперыментавалі з гумай, у выніку чаго Джэнсан Батан не здолеў уключыцца ў барацьбу за першыя пяць месцаў на старце. Хэмілтан зноў выйграў кваліфікацыю, як і ў Аўстраліі. Фетэль на гэты раз быў другім, Ніка Розберг і Фернанда Алонса занялі адпаведна трэцяе і чацвёртае месцы.

Пасля кваліфікацыі пілот Williams Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сэгмента.

Гонка

Яшчэ перад гонкай высветлілася, што Серхіа Перэс не прыме ўдзел у гонцы: яго Force India сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі на шляху да стартавай рашоткі. Таму ў гонцы ўдзельнічалі не 22, а 21 пілот.

Хэмілтан захапіў лідарства адразу пасля старта, у той час як Фетэль стартаваў няўдала - яго апярэдзілі Ніка Розберг і Даніэль Рык’ярда. На першым крузе адбылося сутыкненне Пастора Мальданада і Жуля Б’яншы. Камісары прызналі вінаватым у сутыкненні Б’яншы і пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go. Негледзячы на тое, што абодва пілота здолелі працягнуць гонку, далей за восьмы круг ні Б’яншы, ні Мальданада не праехалі і сышлі па тэхнічных прычынах.

Кімі Райканен страціў некалькі пазіцый на старце, а на другім крузе сутыкнуўся з Кевінам Магнусэнам, у выніку чаго фінскі пілот атрымаў пракол задняга правага кола. Вымушаны піт-стоп адкінуў Райканена на апошняе месца. Магнусэна пакаралі пяцісекундным штрафам stop & go, а Райканен так і не здолеў вярнуцца ў ачковую зону да самога фініша гонкі. Толькі на апошніх кругах Райканен здолеў навязаць барацьбу Раману Гражану за адзінаццатае месца.

Себасцьян Фетэль вёў барацьбу спачатку з Даніэлем Рык’ярда за трэцяе месца, а потым з Ніка Розбергам за другое. Але, не гледзячы на ўсе спробы дагнаць Розберга, Фетэль не здолеў наблізіцца да пілота Mercedes менш чым на секунду. Рык’ярда, які саступіў у барацьбе за трэцяе месца Фетэлю, адбіваў атакі Фернанда Алонса. У выніку, Рык’ярда стаў ахвярай дзеянняў сваёй каманды: на чарговым планавым піт-стопе яму дрэнна зафіксавалі пярэдняе левае кола і выпусцілі на піт-лэйн. Негледзячы на тое, што механікі праблему своечасова заўважылі і ліквідавалі, камісары пакаралі Рык’ярда дзесяцісекундным штрафам stop & go. Але Рык’ярда не паспеў адбыць пакаранне, бо пашкодзіў пярэдняе антыкрыло на наступным крузе, а потым спыніў удзел у гонцы з-за тэхнічных праблем. Яго штраф быў перанесены на наступны Гран-Пры ў Бахрэйне, дзе ён будзе пакараны дзесяццю пазіцыямі на старце.

Апошнія кургі гонкі адзначаліся актывізацыяй Фернанда Алонса, які нагнаў Ніка Хюлькенберга і даехаў да чацвёртага месца. У другой палове дзясяткі пілоты Williams актывізавалі свой ціск на Джэнсана Батана. Вальтэры Ботас быў відавочна хутчэйшы за Феліпе Масу, і кіраўніцтва Williams загадала Масе прпусціць Ботаса, каб апошні змог прадоўжыці ціск на Батана. Але Маса не падпарадкаваўся загадам з боксаў і даехаў да фініша ўслед за Батанам і наперадзе Ботаса.

Хэмілтан выйграў гонку, не саступіўшы нікому лідарства. Ён таксама паказаў найхутчэйшы круг і такім чынам атрымаў так званы Вялікі Шлем. Сваю перамогу Хэмілтан прысвяціў пасажырам зніклага рэйса MH370 Малайскіх авіяліній. Розберг фінішаваў другім і змацаваў сваё лідарства ў Чэмпіянаце. Фетэль стаў трэцім і набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце, як для сябе, так і для каманды Red Bull. Алонса, як і ў Аўстраліі, стаў чацвёртым. Хюлькенберг заняў высокае пятае месца. Топ 10 дапоўнілі Батан, Маса, Ботас, Магнусэн і Квят.

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Пазіцыя Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:57,202 1:59,041 1:59,431 1
2 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:57,654 1:59,399 1:59,486 2
3 Ніка Розберг Mercedes 1:57,183 1:59,445 2:00,050 3
4 Фернанда Алонса Ferrari 1:58,889 2:01,356 2:00,175 4
5 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 1:58,913 2:00,147 2:00,541 5
6 Кімі Райканен Ferrari 1:59,257 2:01,532 2:01,218 6
7 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:58,883 2:00,839 2:01,712 7
8 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 2:00,358 2:02,094 2:02,213 8
9 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 2:01,689 2:02,096 2:03,078 9
10 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 2:00,889 2:01,810 2:04,053 10
11 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 2:01,175 2:02,351 11
12 Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 2:01,134 2:02,369 14
13 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 2:00,047 2:02,460 12
14 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 2:00,076 2:02,511 13
15 Вальтэры Ботас[# 1] Williams-Mercedes 1:59,709 2:02,756 17
16 Раман Гражан Lotus F1-Renault 2:00,202 2:02,885 15
17 Пастор Мальданада Lotus F1-Renault 2:02,074 16
18 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 2:02,131 18
19 Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 2:02,702 19
20 Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 2:03,595 20
21 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 2:04,388 21
22 Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 2:04,407 22
Час 107%: 2:05,385 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:57,183 хв.)
Крыніца: F1.com[1]

Заўвагі

  1. Вальтэры Ботас быў пакараны трыма пазіцыямі на старце за перашкоду Даніэлю Рык’ярда падчас другога сэгмента.

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Льюіс Хэмілтан Mercedes 56 1:40:25,974 1 1:43,066 (53)
2 Ніка Розберг Mercedes 56 + 17,313 3 1:43,960 (55)
3 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 56 + 24,534 2 1:44,289 (51)
4 Фернанда Алонса Ferrari 56 + 35,992 4 1:44,165 (47)
5 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 56 + 47,199 7 1:45,982 (38)
6 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 56 + 1:23,691 10 1:46,039 (47)
7 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 56 + 1:25,076 13 1:44,897 (44)
8 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 56 + 1:25,537 18 1:45,475 (31)
9 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 55 + 1 Круг 8 1:45,373 (44)
10 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 55 + 1 Круг 11 1:46,695 (36)
11 Раман Гражан Lotus F1-Renault 55 + 1 Круг 15 1:46,224 (42)
12 Кімі Райканен Ferrari 55 + 1 Круг 6 1:45,129 (36)
13 Камуі Кабаясі Caterham F1-Renault 55 + 1 Круг 20 1:47,753 (53)
14 Маркус Эрыксан Caterham F1-Renault 54 + 2 Круга 22 1:47,500 (40)
15 Макс Чылтан Marussia F1-Ferrari 54 + 2 Круга 21 1:48,249 (49)
Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 49 DNF 5 1:44,675 (48)
Эстэбан Гуцьерэс Sauber-Ferrari 35 DNF 12 1:47,782 (27)
Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 32 DNF 17 1:48,040 (27)
Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 18 DNF 9 1:48,527 (4)
Жуль Б'яншы Marussia F1-Ferrari 8 DNF 19 1:51,473 (4)
Пастор Мальданада Lotus F1-Renault 7 DNF 16 1:50,929 (6)
Серхіа Перэс1 Force India-Mercedes DNS 14
Крыніца: F1.com[2]

Заўвагі:

  1.  Серхіа Перэс не здолеў стартаваць з-за тэхнічных праблем перад стартам гонкі

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў у чэмпіянаце

Паз. Пілот Ачкі
1 Ніка Розберг 43
17 2 Льюіс Хэмілтан 25
1 3 Фернанда Алонса 24
1 4 Дженсан Батан 23
3 5 Кевін Магнусэн 20

Пазіцыі канструктараў у чэмпіянаце

Паз. Канструктар Ачкі
1 1 Mercedes 68
1 2 McLaren-Mercedes 43
3 Ferrari 30
4 Williams-Mercedes 20
5 Force India-MMercedes 19

Зноскі

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 30 Сакавіка 2014.(англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 5 красавіка 2014.(англ.)

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гран-Пры Малайзіі
Катэгорыя·Формула-1