wd wp Пошук:

Гран-Пры Аўстрыі 2014 года

Гран-пры Аўстрыі 2014 года (ням.: Formula 1 Grosser Preis von Österreich 2014 - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 22 чэрвеня 2014 года на аўтадроме Red Bull Ring ў Шпільберзе. Гэта быў 28-ы гран-пры Аўстрыі і першы пасля 2003 года. Гран-пры адзначыўся першай поўл-пазіцыяй для Феліпэ Масы з Гран-Пры Бразіліі 2008 года, а таксама першым подыумам для фінскага пілота Williams Вальтэры Ботаса.

Пераможцам гран-пры стаў Ніка Розберг, які стартаваў з трэцяга месца.

Справаздача

Кваліфікацыя

Напярэдадні кваліфікацыі сцюарды папярэдзілі пілотаў аб недапушчэнні парушэння ліміта трасы ў паваротах 8 і 9, бо такім чынам пілот атрымліваў невялікую перавагу ў часе. Гэта рашэнне сур’ёзна паўплывала на размеркаванне пазіцый у кваліфікацыі.Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час у першым сегменце кваліфікацыі на софце. Данііл Квят нечакана паказаў другі час, не так шмат саступіўшы Хэмілтану. Шматлікія пілоты сталі ахвярамі 8 і 9 паваротаў, бо парушылі ліміты трасы, за што іх час на кругах, дзе былі парушэнні, быў скасаваны. З-за скасавання часу Адрыян Зуціл не здолеў прайсці ў другі сегмент, хоць скасаваны час і дазваляў яму прайсці далей.

У другім сегменце найлепшы час паказаў Ніка Розберг, які ўпершыню за ўвесь уік-энд выйшаў з хвіліны і дзевяці секунд. Непрыемнай нечаканасцю для каманды Red Bull стаў не выхад Себасцьяна Фетэля ў трэці сегмент. Фетэль скончыў К2 на 13-ай пазіцыі. Іншы пілот Red Bull Даніэль Рык’ярда таксама быў у зоне рызыкі, але сваім апошнім кругам здолеў трапіць на дзявятую пазіцыю, якая гарантавала яму ўдзел у трэцім сегменце.

У трэцім сегменце тэмпература трасы павялічылася на 2 градуса. Першы час у сегменце ўсталяваў Вальтэры Ботас. Розберг паказаў другі час, але меншы за свой лепшы час у другім сегменце. Хэмілтан таксама стаў ахвярай пакарання за парушэнне ліміта трэка ў 8 павароце, хоць яго першыя два сектара былі найлепшымі. Наступны хуткі круг Хэмілтана сончыўся для яго разваротам на ўваходзе ў другі паварот. Такім чынам Хэмілтан не здолеў паказаць час у заключным сегменце. Разварот Хэмілтана сапсаваў апошні хуткі круг Ніка Розбергу, ў выніку чаго ён не здолеў палепшыць свой час. Пад канец кваліфікацыі найлепшы час нечакана ўсталяваў Феліпэ Маса, а яго партнёр Вальтэры Ботас не здолеў пераўзысці яго. У выніку Феліпэ Маса выйграў сваю першую кваліфікацыю пасля пераможнага для яго Гран-Пры Бразіліі 2008 года і аварыі ў Венгрыі ў 2009 годзе. Ботас стаў другім, і такім чынам каманда Williams упершыню з Гран-Пры Германіі 2003 года заняла першы радок на стартавай прамой. Ніка Розберг стаў трэцім, у той час, як Хэмілтан атрымаў дзявятую пазіцыю, не маючы часу. Яшчэ адным неўдачнікам трэцяга сегмента чый хуткі круг быў скасаваны стаў Ніка Хюлькенберг, які размясціўся на дзясятай пазіцыі.

Гонка

На старце лідарства ўтрымаў Феліпэ Маса. Вальтэры Ботас саступіў сваю другую пазіцыю Розбергу ўжо ў другім павароце першага круга. Льюіс Хэмілтан меў добры старт: на стартавай прамой ён прайшоў Кімі Райканена і Данііла Квята, да другога паварота ён абыйшоў даніэля Рык’ярда і Кевіна Магнусэна, а ў восьмым абыйшоў Фернанда Алонса ў барацьбе за чацвёртую пазіцыю. Затым Хэмілтан аказаўся па-за балідам Вальтэры Ботаса і не здолеў абагнаць яго, у той час, як Ніка Розберг не змог навязаць барацьбу Феліпэ Масе. Такая сітуацыя захоўвалася да 11-га круга, калі пачалася першая серыя піт-стопаў. Пілоты Mercedes першымі з лідараў змянілі гуму суперсот на софт на 11-ым і 13-ым кругах. Маса і Ботас заехалі на свае піт-стопы на 14 і 15 кругах адпаведна. У выніку свайго піт-стопа Маса страціў першую пазіцыю і апынуўся на чацвёртым месцы.

Пасля невялікага перыяду лідарства ад Серхіа Перэса, Ніка Розберг захапіў лідарства ў гонцы, Ботас заставаўся другім, Хэмілтан трэцім. Хэмілтан першым з лідараў заехаў на свой другі піт-стоп на 39-м крузе. Розберг і Ботас зрабілі свае піт-стопы на 40-ым крузе, пасля чаго Ботас страціў сваю другую пазіцыю на карысць Хэмілтана, які паказаў найлепшы на той момант круг у гонцы. Пасля гэтага барацьба сканцэнтравалася паміж пілотамі Mercedes, якія павінны былі глядзець за сваімі тармазамі. Розніца паміж Розбергам і Хэмілтанам трымалася ў 2 секундах. У выніку гэтая розніца засталася паміж імі да самага фініша.

Няўдалай выйшла гонка на дамашняй, па-сутнасці, трасе для каманд Red Bull і Toro Rosso. Себасцьян Фетэль з-за праблем са скрынкай перадач апусціўся ў канец пелатона ўжо на першых кругах і на момант, калі ён змог вярнуцца ў гонку, ён ужо адставаў ад усіх на круг. У выніку Фетэль сышоў с трасы на 34-ым крузе. Зышлі з гонкі таксама Данііл Квят і Жан-Эрык Вернь з-за праблем з падвескай і тармазамі адпаведна. Толькі Даніэль Рык’ярда здолеў фінішаваць у ачках на восьмай пазіцыі, калі абыйшоў Ніка Хюлькенберга на апошнім крузе.

Пасля гонкі перавага Розберга ў чэмпіянаце над Хэмілтанам узрасла да 29 ачкоў. Mercedes захаваў агромністую перавагу ў Кубку Канструктараў.

Класіфікацыя

Кваліфікацыя

Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце
1 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:10,292 1:09,239 1:08,759 1
2 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:10,356 1:09,096 1:08,846 2
3 Ніка Розберг Mercedes 1:09,695 1:08,974 1:08,944 3
4 Фернанда Алонса Ferrari 1:10,405 1:09,479 1:09,285 4
5 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 1:10,395 1:09,638 1:09,466 5
6 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:10,081 1:09,473 1:09,515 6
7 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:09,678 1:09,490 1:09,619 7
8 Кімі Райканен Ferrari 1:10,285 1:09,657 1:10,795 8
9 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:09,514 1:09,092 няма часу 9
10 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:10,389 1:09,624 няма часу 10
11 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:10,124 1:09,754 151
12 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:10,252 1:09,780 11
13 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:10,630 1:09,801 12
14 Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:10,821 1:09,939 13
15 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:10,161 1:10,073 14
16 Раман Гражан Lotus-Renault 1:10,461 1:10,642 Піт-лэйн2
17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:10,825 16
18 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 1:11,349 17
19 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 1:11,412 18
20 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:11,673 19
21 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:11,775 213
22 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 1:12,673 20
Час 107%: 1:14,379 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:09,514 хв.)
Крыніца: formula1.com[1]

Заўвагі

  1.   — Серхіа Перэс атрымаў штраф у 5 пазіцый за сутыкненне з Феліпэ Масай на Гран-Пры Канады.
  2.   — Раман Гражан быў вымушаны стартаваць з боксаў з-за зменаў, якія былі ўнесены ў балід у рэжыме зачыненага парка.
  3.   — Макс Чылтан атрымаў штраф у 3 пазіцыі за сутыкненне на Гран-Пры Канады.

Гонка

Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг
1 Ніка Розберг Mercedes 71 1:27:54,976 3 1:12,598 (50)
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 71 + 1,932 9 1:12,217 (41)
3 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 71 + 8,172 2 1:12,581 (63)
4 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 71 + 17,358 1 1:12,586 (63)
5 Фернанда Алонса Ferrari 71 + 18,553 4 1:12,595 (58)
6 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 71 + 28,546 15 1:12,142 (59)
7 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 71 + 32,031 6 1:12,746 (53)
8 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 71 + 43,522 5 1:13,060 (55)
9 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 71 + 44,137 10 1:13,156 (60)
10 Кімі Райканен Ferrari 71 + 47,777 8 1:12,884 (55)
11 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 71 + 50,966 11 1:12,858 (60)
12 Пастор Мальданада Lotus-Renault 70 + 1 Круг 13 1:13,187 (64)
13 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 70 + 1 Круг 16 1:13,709 (59)
14 Раман Гражан Lotus-Renault 70 + 1 Круг Піт-лэйн 1:13,953 (42)
15 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 69 + 2 Круга 18 1:14,476 (65)
16 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 69 + 2 Круга 19 1:15,274 (40)
17 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 69 + 2 Круга 21 1:14,847 (40)
18 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 69 + 2 Круга 20 1:14,672 (33)
19 Мексіка Sauber-Ferrari 69 + 2 Круга 17 1:14,036 (53)
Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 59 DNF 14 1:13,317 (55)
Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 34 DNF 12 1:14,254 (30)
Данііл Квят Toro Rosso-Renault 24 DNF 7 1:14,332 (23)
Крыніца: formula1.com[2]

Пазіцыі пасля гонкі

Пазіцыі пілотаў

Паз. Пілот Канструктар Ачкі
1 Ніка Розберг Mercedes 165
2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 136
3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 83
4 Фернанда Алонса Ferrari 79
5 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60
6 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 59
7 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 55
8 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43
9 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 30
10 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 29
11 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 28
Паз. Пілот Канструктар Ачкі
12 Кімі Райканен Ferrari 19
13 Раман Гражан Lotus-Renault 8
14 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8
15 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4
16 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2
17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0
18 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0
19 Пастор Мальданада Lotus-Renault 0
20 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0
21 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0
22 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0

Пазіцыі канструктараў

Паз. Канструктар Ачкі
1 Mercedes 301
2 Red Bull Racing-Renault 143
3 Ferrari 98
4 Force India-Mercedes 87
5 Williams-Mercedes 85
6 McLaren-Mercedes 72
Паз. Канструктар Ачкі
7 Toro Rosso-Renault 12
8 Lotus-Renault 8
9 Marussia-Ferrari 2
10 Sauber-Ferrari 0
11 Caterham-Renault 0

Зноскі

  1. Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі. Праверана 7 ліпеня 2014.(англ.)
  2. Афіцыйныя вынікі гонкі. Праверана 7 ліпеня 2014.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гран-Пры Аўстрыі
Катэгорыя·Формула-1