wd wp Пошук:

Гліаксаль

Гліаксаль, шчаўевы альдэгід — найпрасцейшы дыальдэгід, дыальдэгід шчаўевай кіслаты, C2H2O2.

Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну. Малекулярная маса 58,04 а.а.м[1]. Тэмпература плаўлення 15 °C. Тэмпература кіпення 51 °C. Шчыльнасць 1140 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле. У прысутнасці вільгаці вадкі гліаксаль пераўтвараецца ў цвёрды палімер.

Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру чалавека.

Атрыманне

Гліаксаль атрымліваюць[1]

і інш.

Выкарыстанне

Гліаксаль выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці ў якасці дапаможнага рэагента, у складзе гідрафабізіруючых саставаў пры апрацоўцы паперы і скуры, у вытворчасці кубавых фарбавальнікаў (разам з гліаксальсульфатам)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Альдэгіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара