wd wp Пошук:

Фармалін

Фармалі́н, фармол — водны раствор фармальдэгіду. Звычайна ўтрымлівае 37—40 % фармальдэгіду і 6—15 % метанолу (інгібітар полімерызацыі).

Бясколерная вадкасць з рэзкім характэрным пахам. Пры захоўванні мутнее ў выніку выпадзення асадку полімерызаванага фармальдэгіду (парафармальдэгіду). З павышэннем тэмпературы ўстойлівасць пры захоўванні ўзрастае. Шчыльнасць 1110,9—1076,4 кг/м³ (пры тэмпературы 18 °С). Вадародны паказчык 2,8—4,0.

Выкарыстанне

Фармалін з’яўляецца зручнай формай захоўвання і транспарціроўкі фармальдэгіду. Выкарыстоўваецца пры дэзінфекцыі і дэзадарацыі, пратручвання насення, у гарбарнай вытворчасці ў якасці дубільнага рэчыва. Фармалін таксама выкарыстоўваюць ў працэсах бальзаміравання і захоўвання біялагічных прэпаратаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Хімічныя сумесі
Катэгорыя·Альдэгіды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum