wd wp Пошук:

Этыленгліколь

Этыленгліко́ль (1,2-этандыол) — двухатамны спірт, найпрасцейшы прадстаўнік гліколяў, HOCH2CH2OH. Упершыню атрыманы французскім хімікам Ш. Вюнцам у 1856 годзе.

Бясколерная гіграскапічная гаручая вадкасць без паху, салодкая на смак. Малярная маса 62,068 г/моль. Тэмпература плаўлення −12,3 °C, тэмпература кіпення 197,6 °C. Шчыльнасць 1,113 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Добра раствараецца ў вадзе, спіртах, кетонах, умерана — бензоле, талуоле, дыэтылавым эфіры. У этыленгліколі дрэнна раствараюцца раслінныя і жывёльныя тлушчы, не раствараюцца парафін, полівінілхларыд, каўчук[1] і інш.

У прамысловасці этыленгліколь атрымліваюць гідратацыяй этыленаксіду, шчолачным гідролізам 1,2-дыхлорэтану.

Выкарыстанне

Этыленгліколь выкарыстоўваецца ў вытворчасці поліэфірных валокнаў, пластмас, выбуховых рэчываў, растваральнікаў, мыйных сродкаў, антыфрызаў, у тэкстыльнай і парфумернай прамысловасці і інш.

Зноскі

  1. Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Двухатамныя спірты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара