wd wp Пошук:

Глыбока

Не блытаць з Глыбокае.

Глыбока[1] (укр.: Глибока) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарнавіцкай вобласці Украіны, цэнтр Глыбоцкага раёна.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб мястэчку датавана 1438 г. Яно згадваецца як запусцелая мясцовасць на “Чорнай паляне”, а ў грамаце гэтага ж года Малдаўскі гаспадар Ілля I надзяліў мясцовасцю пад назвай Глыбокая прыдворнага суддзю Пятра Гудыма. Магчыма, тады і ўзнікла сяло, назва якога паходзіць ад месца, дзе яно размешчана — пасёлак ляжыць у глыбокай катлавіне. У 1490 г. у летапісах згадваецца пра тое, што царква Глыбокай ўвайшла ў Радавецкую епархію, а ў 1491 г. Малдаўскі гаспадар Стэфан III сваёй граматай пацвердзіў перадачу вёскі прыдворнаму Юдці.

На працягу доўгага часу Глыбока са сваімі прылеглымі землямі была ўласнасцю феадалаў і манастыроў. У 1774 г. Глыбока, як і ўся Букавіна, перайшла ад Асманскай імперыі пад уладу Аўстрыйскай імперыі як кароннае ўладанне - Герцагства Букавіна. У 1857 г. у вёсцы будуецца спіртавы завод, а ў 1869 г. пачынаецца будаўніцтва чыгункі Чарнаўцы - Сірэт - Сучава, якая прайшла праз мястэчка. Паводле перапісу 1910 г. у мястэчку налічвалася 5549 чал. Пераважная большасць з іх займалася сельскай гаспадаркай. З лістапада 1918 г. па 28 чэрвеня 1940 года Глыбока ўваходзіць у склад Румыніі.

Сельскі савет у Глыбокай быў створаны 5 ліпеня 1940 г. Першым сельскім старшынёй быў абраны Нестар Ткачук. У ліпені 1940 г. Глыбока стала раённым цэнтрам. У 1956 г. Глыбока была пераведзена ў катэгорыю пасёлка гарадскога тыпу.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна (Украіна)
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96