wd wp Пошук:

Сірэт

Сірэ́т[1], Серэт[1] (укр.: Серет, рум.: Siret) — рака на ўсходзе Румыніі, левы прыток Дуная.

Пачатак бярэ ў Букавінскіх Карпатах, далей цячэ па Малдаўскім ўзвышшы. Даўжыня — 740 км. Вадазборны басейн ракі — 43 960 км². У горнай частцы цячэ па тэрыторыі Украіны[1] (115 км), далей — Румыніі. Сярэдні расход вады 185 м³/с[1].

Прытокі: Сучава, Малы Сірэт — галоўны прыток на тэрыторыі Украіны, Путна. Жыўленне — снегавое і дажджавое. Ледастаў — са снежня па сакавік. Увесну выходзіць з берагоў, летам — дажджавыя паводкі. Ёсць суднаходны ўчастак. У даліне ракі горад Бакэў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рэкі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Дуная
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Чарнавіцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара