Глабулярыя[3] (Globularia) — род, які ўключае каля 22 відаў кветкавых раслін у сямействе Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) родам з Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Макаранезіі, Паўночна-Заходняй Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Прадстаўнікі роду шчыльна нізкарослыя вечназялёныя мнагалетнікі або паўкусты, якія маюць скураное авальнае лісце 1-10 см даўжыні. Кветкі сабраныя ў густыя суквецці, якія ўзвышаюцца над раслінай на сцябле даўжынёй 1-30; галоўка суквецця 1-3 см у дыяметры, са шматлікімі шчыльна спакаванымі фіялетавымі, бэзавымі, ружовымі або белымі кветкамі[4].
Віды глабулярыі выкарыстоўваюцца ў якасці харчовых раслін лічынкамі некаторых відаў матылёў, у тым ліку Coleophora virgatella.
Некалькі прадстаўнікоў роду, такія як Globularia cordifolia і глабулярыя Вількама (Globularia punctata)[5], культывуюцца і прадаюцца для садовага выкарыстання.
У адпаведнасці са старой сістэмай класіфікацыі раслін, яны выдзяляліся ва ўласнае сямейства Globulariaceae, але генетычныя дадзеныя паказалі, што род належыць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Некаторыя віды: