wd wp Пошук:

Гетаўт Каленікавіч

Гетаўт Каленікавіч, у хрышчэнні Андрэй (да 1474 — пасля 1528) — баярын полацкі.

Сын кіеўскага баярына Каленіка Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Упершыню згадваецца пад 1488 годам разам з братам Акушкам Каленікавічам, калі атрымаў ад караля Казіміра 8 коп грошаў з кіеўскага мыта[1]. У маі 1497 года атрымаў пацвярджэнне гаспадара на куплю сяла Пятроўскага на Вязыні ў княгіні Федзькі Алешкаўны Іванавай, яе зяця і дачкі, а таксама сяла Сухадолы ў Мішкі Суеціча[2]. Выслужыў у вялікай княгіні Алены Іванаўны маёнткі «на Ворцы и на Мерех», пазней абмяняўся імі з падляшскім ваяводам Іванам Сапегам на яго маёнткі ў Полацкім павеце — Чуракі, Беразую, Васілевічы, Рукшанічы, Лыскава і двор у полацкім замку, што 13 студзеня 1517 года зацвердзіў прывілеем кароль Жыгімонт Стары.[3] У 1514 годзе атрымаў на вечнасць чатыры «чалавекі» і дзве зямлі «пустоўскія» ў Браслаўскім павеце[4].

На Попіс 1528 года як полацкі баярын ставіў са сваіх маёнткаў 9 «коней»[5].

Меў сыноў Томку, Аляксандра і Мацвея — полацкіх баяр[6]; дачок Мар’ю (у шлюбе з Іванам Глебавічам Корсакам, гараднічым полацкім) і Данімітру (у першым шлюбе з Міхаілам Гарабурдам, вялікім пісарам літоўскім, другі сужэнец пэўна не вызначаны)[3].

Зноскі

  1. LM-4, 2004, p. 76
  2. LM-6, 2007, p. 162
  3. 1 2 Статкевіч-Чагабанаў, 2011, с. 83
  4. LM-9, 2003, p. 221, 325
  5. РИБ Т. 33, 1915, стб. 194
  6. Статкевіч-Чагабанаў, 2011, с. 84

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Постаці Полацкага ваяводства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў