У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзімітроў.
Георгі Міхайлаў Дзімітроў (балг.: Димитро́в Гео́рги Миха́йлов[1]; 18 чэрвеня 1882, сяло Кавачаўцы, цяпер Пернікская вобласць, Балгарыя — 2 ліпеня 1949, Барвіха пад Масквой) — дзеяч балгарскага і міжнароднага камуністычнага руху.
Яго звалі «балгарскі Ленін»[2] і правадыром балгарскага народа, пасля смерці ў эпоху сацыялізма ў Балгарыі яму быў пабудаваны маўзалей у Сафіі накшталт ленінскага.