wd wp Пошук:

Маўзалей Георгія Дзімітрава

Маўзалей Георгія Дзімітрава — помнік-пахавальня кіраўніка Балгарыі Георгія Дзімітрава. Пабудаваны ў 1949 годзе, архітэктары — Г. Аўчараў і Р. Рыбараў. Падарваны ў жніўні 1999 года.

Муміфікаванае цела Георгія Дзімітрава ў саркафагу, было змешчана ў спецыяльна пабудаваны маўзалей. Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Балгарыі, у 1990 годзе, партыя БСП (былая Балгарская камуністычная партыя) па просьбе сваякоў (паводле афіцыйнай версіі) прыняла рашэнне аб перапахаванні цела. Цела былога правадыра вынеслі з маўзалея тайна, позняй ноччу. 25 лютага 1992 года Абшчынскі савет Сафіі прыняў рашэнне знесці маўзалей як збудаванне, бо яно ідэалагічна і архітэктурна не пасуе цэнтру горада.

У жніўні 1999 года будынак падарвалі з пятай спробы, абломкі вывозіліся машынамі і разбіраліся на сувеніры. Сёння пра маўзалей у Сафіі нішто не нагадвае. Там, дзе ён стаяў — забетанаваная пляцоўка.

Цяпер дакументальныя кадры з маўзалеем можна ўбачыць у відэазале Музея сацыялістычнага мастацтва ў Сафіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Славутасці Сафіі
Катэгорыя·Георгій Дзімітраў
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сафіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Сафіі
Катэгорыя·Маўзалеі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных